Дыліжан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дыліжан
арм. Դիլիջան
Dilijan mix new.jpg
Coat of Arms of Dilijan.png
Герб Дыліжану


Краіна: Армэнія
Рэгіён: Тавуш
Плошча: 13 км²
Насельніцтва: 18 000 чал. (2011)
Тэлефонны код: +374 (268)
Паштовы індэкс: 3901-3906
Нумарны знак: 57
Геаграфічныя каардынаты: 40°44′27″ пн. ш. 44°51′47″ у. д. / 40.74083° пн. ш. 44.86306° у. д. / 40.74083; 44.86306Каардынаты: 40°44′27″ пн. ш. 44°51′47″ у. д. / 40.74083° пн. ш. 44.86306° у. д. / 40.74083; 44.86306
Дыліжан на мапе Армэніі
Дыліжан
Дыліжан
Дыліжан
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.dilijan.am/

Дыліжа́н (па-армянску: Դիլիջան) — горад у Армэніі, у марзе Тавуш, горнакліматычны і бальнеалягічны курорт. Знаходзіцца на рацэ Агстафа (правы прыток Куры). Горад вылучаецца традыцыйнай армянскай архітэктурай. Гораду прысвоены статус нацыянальнага парку.

Атачоны амаль з усіх бакоў тэрыторыяй Дыліжанскага запаведніка — аднаго з найбагацейшых на Паўднёвым Каўказе. У Дыліжане жылі і жывуць многія вядомыя армянскія мастакі, кампазытары, навукоўцы і рэжысёры. Сёньня горад лічыцца адным з самых інтэлектуальных гарадоў Армэніі. Асаблівым гонарам гораду лічацца музычная школа, многія з выпускнікоў якой робяцца студэнтамі Ерэванскай кансэрваторыі, і музычная вучэльня. У межах гораду і ў акрузе шмат дамоў адпачынку, такія як Дом кампазытараў, Дом музыкаў, Дом кінэматаграфістаў і т.п.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыліжан знаходзіцца на паўночным усходзе Армянскага нагор’я, на поўнач ад горнага сьцягу Арэгуні і на ўсход ад горнага сьцягу Гугарац

Дыліжан зьяўляецца месцам скрыжаваньня дарог, што злучаюць гарады марзаў Тавуш, Лары і Гегаркунік. Дарога праз маляўнічы Дыліжанскі перавал злучае горад з возерам Сэван, на ўсход знаходзіцца сталіца марза — горад Іджэван, а на захад — Ванадзор. Горад знаходзіцца за 100 км на паўночны ўсход ад Ерэвану.

З 1986 года ў горадзе зьявілася чыгунка (адрэзак Дыліжан — РазданЕрэван складае 144 км)[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прырода Дыліжану.
Адна з дыліжанских вулачак.

Археалягічныя даследаваньні, якія праводзіліся ў 1870-x гадах, паказалі, што чалавек пачаў жыць тут з часоў познага бронзавага і раньняга жалезнага вякоў (канец II — пачатак I тысячагодзьдзя да н.э.). Выяўлены курганы ў раёнах лягэру Рэдкіна, Хртнаноца і Папаніна. Вялікая частка выяўленых матэрыялаў знаходзіцца ў музэях Масквы, Санкт-Пецярбургу, Тбілісі, Баку, іншая частка — у Дыліжанскім гэалягічным музэі.

Сёньняшняя тэрыторыя Дыліжану ўваходзіла ў склад правінцыі Варажнунік Айрарацкага ашхару Вялікай Армэніі. У IV стагодзьдзі, калі Армэнія была падзелена паміж Бізантыяй і Пэрсіяй, гэтыя землі (гістарычны Оўк) уваходзілі ў склад правінцыі Дзарапор Гугаркскай вобласьці і зьяўляліся месцам адпачынку цароў і каралеўскага паляваньня.

У зьвязку з гістарычнымі падзеямі назвы і мяжы горада некалькі разоў зьмяняліся. У VIII стагодзьдзі гэтыя землі ўвайшлі ў склад правінцыі Каена, пазьней — у склад Куст-Арцахскай губэрні. З XV стагодзьдзя да далучэньня Усходняй Армэіі да Расеі гэтыя землі ўваходзілі ў склад Гянджынскага ханства. Пасля яны ўвайшлі ў склад Елізаветпальскай губэрні. Як селішча Дыліжан упершыню згадваецца ў 1826 годзе. Горад і яго навакольле багатае гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі (I тысячагодзьдзе да н.э. — XII—XIII стагодзьдзі да н.э.). У прыгарадзе знаходзіцца гістарычны лягер Радноў, а таксама раскопы Галовіна і Хртаноц[1][2].

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе шэраг гіпотэз адносна этымалёгіі назвы горада. Па адной зь іх назва зьвязаная з імем аднайменнага князя. Упершыню ў пісьмовых крыніцах назва гораду Дыліжан была згадана ў 1666 годзе ў падарожных нататках францускага вандроўніка Жана Шардэна. Згодна гістарычным крыніцам пачатку XIX стагодзьдзя, Дыліжан зьяўляўся адным з 27 сёл Казахскай правінцыі. У той час горад складаўся з 60 дамоў. Таксама вядома, што напрыканцы XVIII і пачатку XIX стагодзьдзяў сюды перасяліліся жыхары сёл Сеўкар, Сарыгюх і Ачаджур Іджэванскага раёну, а таксама з сяла Коці Наемберанскага раёну, сфармаваўшы тым самым асноўнае насельніцтва[2].

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прырода Дыліжану.

Клімат умераны. Кліма-бальнеалягічнаму горнаму санаторыі, разьмешанаму ў сярэднегорнай зоне, уласьціва мяккае, умеранае цёплае лета, сонечная цёплая зіма, сухое і цёплае надвор’е цягам усяго года, і разам з тым даволі частыя дажджы. Сярэднегадавая тэмпэратура +8,3°C. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня +18°C, студзеня — 0—2 °C. Сухасьць паветра асабліва выяўляецца ў зімовыя і вясновыя месяцы. Адносная вільготнасьць паветра складае 70% (62—65%), колькасьць ападкаў — 637 мм (660 мм), сумарная колькасьць сонечных пэрыядаў — 2091 гадзіна[1][2].

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Дыліжане працуюць 5 агульнаадукацыйных школ, у якіх вучыцца 2244 вучняў, і адна спецшкола — для дзяцей з сацыяльна незабясьпечаных сем’яў. Дзіцячыя сады наведваюць 350 дзяцей. Функцыянуюць 3 сярэдніх прафэсійных навучальных установы: Дыліжанскі каледж пры Міністэрстве адукацыі і навукі (207 навучэнцаў, з якіх 120 — у рамесных аддзяленнях), Дыліжанскі дзяржаўны мэдычны каледж (164 навучэнцаў) і Дзяржаўны каледж мастацтваў з музычным ухілам (230 студэнтаў), дзіцячая музычная (75 вучняў) і мастацкая (72 вучні) школы.

У горадзе дзейнічаюць таксама 2 філіялы вну — Ерэванскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Ерэванскага ўнівэрсітэту кіраваньня і інфармацыйных тэхналёгій. У справе фізычнага выхаваньня моладзі важную ролю гуляе спарткомплекс (дзіцячая і юнацкая спартыўная школа і спартыўнае поле на 2000 месцаў)[3].

Ахова здароўя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзякуючы сынтэзу прыродна-аздараўленчых фізычных кампанэнтаў (чыстае паветра, мінэральныя лекавыя крыніцы) Дыліжан зьяўляецца вылучным краем. Улічваючы вышэйзгаданыя акалічнасьці, у 1921 годзе ў Дыліжане быў адкрыты першы ў Армэніі супрацьсухотны дыспансэр, а праз некаторы час — дыспансэр-шпіталь, якія дзейнічалі аж да 1980-х гадоў. Шпіталь спэцыялізаваўся на лячэньні сухотаў, захворваньняў страўніка і кішак, печані і падстраўнікавай залозы.

У 2011 годзе у горадзе дзейнічала лякарня на 96 бальнічных месцаў, паліклініка, дзіцячая кансультацыя. З 1970-x гадоў дзеюць санаторыі «Горная Армэнія», «Дыліжан», якія мелі 120 месцаў, рэспубліканскі супрацьсухотны санаторый, на 120 месцаў, а таксама больш 20 дамоў адпачынку і пансіянатаў, што належаць розным ведамствам і прыватным асобам[4].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манастыр Агарцын у Дыліжане.

У некалькіх кілямэтрах ад Дыліжану ўбок Іджэвану знаходзіцца манастырскі комплекс Агарцын. Таксама ў 20 хвілінах язды ад Дыліжана, у сяле Гош, знаходзіцца іншы старажытны манастырскі комплекс — Гашаванк, названы ў гонар Мхітара Гоша. А ў 15 км ад горада, у Дыліжанскім запаведніку знаходзіцца маляўнічае возера Парз, што ў перакладзе з армянскай азначае «чысты». У горадзе дзейнічае этнаграфічны музэй Дыліжану[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Дыліжансховішча мультымэдыйных матэрыялаў