Перайсьці да зьместу

Дупніца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дупніца
Населены пункт
Герб
Краіна Баўгарыя
Вобласьць Кюстэндыльская
Геаграфія
Плошча 32,32 км²
Вышыня НУМ 535 м
Часавы пас
Каардынаты 42°16′ пн. ш. 23°07′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 35 255 чал. (2016)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0701
Паштовы індэкс 2600
Сайт dupnitsa.ne
Дупніца на мапе Баўгарыі
Дупніца
Дупніца
Дупніца

Дупніца (па-баўгарску: Дупница) — горад на захадзе Баўгарыі, у Кюстэндыльскай вобласьці. Разьмешчаны ля падножжа горнага масіву Рыла, за 50 км на поўдзень ад Сафіі. Насельніцтва 35 255 чалавек (2016 год).

У сярэднявеччы горад быў вядомы пад назвамі Табініца, Дупла і Дарбініца.

Непадалёк ад Дупніцы 14 чэрвеня 987 году адбылася бітва паміж войскамі баўгарскіх князёў Аарона і Самуіла, у якой перамог Самуіл, а Аарон быў забіты.

У гонар свайго ўраджэнца Станке Дзімітрава ў 1948 годзе горад быў пераназваны ў Станке Дзімітраў, але пасьля дэмакратычных зьменаў яму была вернута былая назва — Дупніца.

У сьнежні 2010 году паводка затапіла значную частку гораду.

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]