Дон-Пэдрыту
Выгляд
| Дон-Пэдрыту | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Бразылія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 152 м | ||||
| Каардынаты | 30°58′58″ пд. ш. 54°40′22″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Этнахаронімы | pedritense і pedritense | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 53 | ||||
| Паштовы індэкс | 96450-000 | ||||
| Сайт | dompedrito.rs.gov.br | ||||
| Дон-Пэдрыту на мапе Бразыліі Дон-Пэдрыту | |||||
Дон-Пэдры́ту (па-партугальску: Dom Pedrito) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 38 тысяч чалавек[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паселішча ўзьнікла, дзякуючы перасяленцам з Бажэ. Вядома, што гішпанец Пэдра Ансуатэгі, вядомы як дон Пэдрыту, ладзіў тут кантрабанду. Горам тройчы пацярпеў, першым разам ад вайны Фарапус, а потым ад рэвалюцыяў 1893 і 1923 гадоў. Пасьля апошняй рэвалюцыі разьвіцьцё гораду імкліва прысьпешылася. Асабліва павялічыўся сэктар сельскай гаспадаркі, як то жывёлагадоўля і вырошчваньне пшаніцы. У XXI стагодзьдзі разьвіцьцё атрымала вінаробства і садавінаводзтва.