Перайсьці да зьместу

Бажэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бажэ
парт.
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Бразылія
Штат Рыю-Грандзі-ду-Сул
Дата заснаваньня 1811
Геаграфія
Плошча
  • 4095,53 км²
Вышыня НУМ 212 ± 1 м
Часавы пас UTC-3
Каардынаты 29°50′20″ пн. ш. 51°08′38″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы bageense і bageense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 53
Паштовы індэкс 96400
Сайт bage.rs.gov.br
Бажэ на мапе Бразыліі
Бажэ
Бажэ
Бажэ

Бажэ́ (па-партугальску: Bagé) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 121 тысячы чалавек[2].

Горад быў заснаваны ў 1811 годзе, як вайсковы форт, і атрымаў статус гораду ў 1859 годзе[3]. У 1820 годзе тут была пабудаваная царква. Праз тое, што Бажэ месьціцца на найбліжэйшым шляху з Мантэвідэо і Порту-Алегры, горад заўсёды меў вялікую стратэгічную значнасьць, у тым ліку вайсковую. У 1827 годзе места было захопленае ўругвайскім генэралам Лявальехам. З сканчэньнем вайны Ўругвай здабыў незалежнасьць, але мястэчка захавалася за бразыльскім урадам. За часам вайны Фарапус ля места адбылася бітва паміж рэспубліканцамі і імпэрыялістамі. Чыгуначная станцыя ў Бажэ зьявілася ў 1884 годзе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]