Дональдас Кайрыс
Выгляд
| Дональдас Кайрыс | ||
| Рост: | 190 см | |
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзіўся: | 6 сакавіка 1977[1] (49 гадоў) | |
| Альма-матэр: | ||
| Клюбы | ||
|---|---|---|
| Гады | Клюб | |
| 1997—1998 | Шыракарчма[d] | |
До́нальдас Ка́йрыс (па-летувіску: Donaldas Kairys; * 6 сакавіка 1977, Шылакарчма, Летува) — былы летувіскі баскетбаліст, цяпер трэнэр.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]4 лютага 2020 году Кайрыс заняў пасаду галоўнага трэнэра «Аўтадора»[2], але пакінуў пасаду па заканчэньні сэзону. 9 чэрвеня 2020 году Кайрыс быў прызначаны галоўным трэнэрам клюбу «Рытас»[3]. 16 студзеня 2021 году быў звольнены пасьля двух вырашальных паразаў[4].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гульнявая
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1996—1997 — Коледж Ўорэна Вільсана (ЗША)
- 1997—1998 — Шылакарчма (Летувіская баскетбольная ліга, дывізіён II).
Трэнэрская
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- скаўт па міжнародных гульцах ва ўнівэрсытэце Місуры (Калюмбія), відэааналіз.
- практыка ў Сан-Антоніё Спэрз (Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя).
- 2006 — памочнік трэнэра, скаўт у Хімках (Расейская баскетбольная супэрліга).
- 2006—2007 — памочнік трэнэра ў Летувас Рытас (Летувіская баскетбольная ліга).
- 2007 — галоўны трэнэр Шылакарчмы (Летувіская баскетбольная ліга, дывізіён II).
- 2007—2008 — памочнік трэнэра ЦСКА Масква (Расейская баскетбольная супэрліга).
- 2009—2011 — галоўны трэнэр АСК Рыга (Латвія)
- 2010—2011 — памочнік трэнэра Лякаматыву Кубань (Расейская баскетбольная супэрліга).
- 2011—2012 — галоўны трэнэр Дняпро-Азот (Украіна).
- з чэрвеня 2013 па люты 2014 г.[5] — галоўны трэнэр Цмокаў-Менск (Беларусь).
Зборныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2006 — памочнік трэнэра мужчынскай зборнай Летувы на Чэмпіянаце сьвету.
- 2007 — памочнік трэнэра мужчынскай зборнай Летувы на Эўрабаскеце.
- 2008 — памочнік трэнэра мужчынскай зборнай Летувы на Алімпійскіх гульнях.
- 2009 — памочнік трэнэра мужчынскай зборнай Летувы на Эўрабаскеце.
- 2010 — памочнік трэнэра мужчынскай зборнай Летувы на Чэмпіянаце сьвету.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2002 — Элітная васьмёрка NCAA, унівэрсытэт Місуры.
- 2003 — чэмпіён НБА, Сан-Антоніё Спэрз.
- 2006 — срэбны прызэр чэмпіянату Эўропы, памочнік трэнэра Хімак.
- 2006 — срэбны прызэр Расейскай баскетбольнай супэрлігі.
- 2007 — паўфінал Летувіскай баскетбольнай лігі (дывізіён II).
- 2007 — бронзавы прызэр Чэмпіянату Эўропы, памочнік трэнэра летувіскай зборнай.
- 2008 — фіналіст Кубку Расеі.
- 2008 — чэмпіён Эўралігі.
- 2008 — чэмпіён Расейскай баскетбольнай супэрлігі.
- 2008 — паўфінал Алімпійскіх гульняў, памочнік трэнэра летувіскай зборнай.
- 2009 — паўфінал Балтыйскай баскетбольнай лігі, галоўны трэнэр АСК Рыга.
- 2009 — бронзавы прызэр Латвійскай баскетбольнай лігі.
- 2010 — бронзавы прызэр Чэмпіянату сьвету, памочнік трэнэра летувіскай зборнай.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Donaldas Kairys // FIBA database
- ↑ «Дональдас Кайрис возглавил „Автодор“». БК «Автодор».
- ↑ «Vilniaus „Rytas“ turi naują vyriausią trenerį». Rytas Vilnius.
- ↑ «Permainos sostinėje: skiriasi Vilniaus „Ryto“ ir Donaldo Kairio keliai — BC „Rytas“». Rytas Vilnius.
- ↑ «Цмокі-Мінск» прекращают сотрудничество с Дональдасом Кайрисом (рас.). Цмокі-Менск (24 лютага 2014). Праверана 24 лютага 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль(недаступная спасылка) (анг.) на бачыне East Players
- Профіль (анг.) на бачыне ФІБА Эўропа
- Дональдас Кайрыс у Facebook
- Дональдас Кайрыс (анг.) на сайце IMDb