Добра
Добра | |
Краіна | Сан-Тамэ і Прынсыпі |
---|---|
Падзел | сэнтыма |
Код ISO-4217 | STD |
Сымбаль | ₡ і Db |
Цэнтральны банк | Цэнтральны банк Сан-Тамэ і Прынсыпі[d] |
Увядзеньне ва ўжытак | 2018 |
Папярэдняя валюта | эскудо Сан-Тамэ і Прынсыпі[d] |
Абменны курс: (5 лютага 2008) | 14 445 за 1 даляр ЗША |
Добра (код ISO 4217: STD) — афіцыйная валюта Сан-Тамэ і Прынсыпі. Дзеліцца на 100 сэнтыма, якія ў наш час не ўжываюцца. Добра была ўведзена ў 1977 годзе пасьля атрыманьня краінай незалежнасьці каб замяніць партугальскі эскуда.
Манэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1977 годзе былі ўведзеныя манэты вартасьцю 50 сэнтыма, 1, 2, 5, 10 і 20 добра. У 1990 годзе была ўведзеная манэта 50 добра. У 1997 годзе, у сувязі з інфляцыяй да іх былі дададзеныя манэты вартасьцю 100, 250, 500, 1000 і 2000 добра. На усіх манэтах маецца выява дзяржаўнага гербу краіны і тэкст: «Aumentemos a Produção».
Банкноты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1977 годзе ў абарачэньне былі ўведзеныя банкноты вартасьцю 50, 100, 500 і 1000 добра. У 1996 годзе да іх дадалі банкноты вартасьцю 5000, 10 000, 20 000 і 50 000 добра. Банкноты меншай вартасьці былі замененыя манэтамі ў 1997 годзе. У 2006 годзе ў банкнотах былі ўведзены дадатковыя ступені абароны. Усе банкноты маюць выяву Рэі Амадора.