Перайсьці да зьместу

Дзяржаўны лад Паўночнай Македоніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дзяржаўны лад Македоніі»)

Дзяржаўны лад Паўночнай Македоніі заснаваны на прынцыпе дэмакратычнай рэспублікі, у якой прэм’ер-міністар зьяўляецца кіраўніком ўраду і парлямэнту, які складаецца з прадстаўнікоў розных палітычных партыяў. Выканаўчая ўлада знаходзіцца ў руках ўраду, заканадаўчая ўлада — у парлямэнту. У судовай улады галоўныя судзьдзі, якія не залежныя ад заканадаўчай ці выканаўчай улады.

Прэзыдэнт Македоніі абіраецца тэрмінам на пяць год.

Заканадаўчая ўлада

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парлямэнтам Македоніі зьяўляецца Сход Рэспублікі Македонія. Абіраецца на чатыры гады ў складзе ад 120 да 150 дэпутатаў. За ўвесь час дзяржаўнай незалежнасьці ў Сходзе не было больш за 120 дэпутатаў.

Урадам Македоніі зьяўляецца Ўрад на чале з прэм’ерам. Па канстытуцыі гэта найвышэйшы орган у дзяржаве.

Судовая ўлада ў краіне прадстаўлена праз суды. На чале судовай сыстэмы знаходзяцца Вышэйшы суд, Канстытуцыйны суд і Рэспубліканская судовая рада. Апошняя займаецца абраньнем судзьдзяў на іх пасады.

Адміністрацыйнае дзяленьне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля выбараў 2005 году, разам з прыняцьцем новай Канстытуцыі, край падзелены на 78 абшчын (община). Сталіца Скоп’е аб’яданае ў 10 абшчын называецца «Горад Скоп'е».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]