Дзяніс Яхно
| Дзяніс Яхно | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 лістапада 1992[1] (33 гады) | |
| Рост | 183 см | |
| Вага | 76 кг[2] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Гомельскі досьледны лясгас[d] | |
| Нумар | 88 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2010—2016 | Гомель | 19 (0) |
| 2014 | → Гарадзея | 5 (0) |
| 2014 | → Лякаматыў Гомель | 14 (2) |
| 2017 | Асіпавічы | 9 (0) |
| 2018 | Спадарожнік | 16 (6) |
| 2020 | Хімік | 21 (1) |
| 2021 | Паперпрам | 14 (6) |
| 2022— | Гомельскі досьледны лясгас[d] | 46 (47) |
| Зборныя | ||
| 2012 | Беларусь (да 21) | 10 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Дзяніс Яхно (нар. 20 лістапада 1992 году, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лясгасу».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец «Гомля». Гуляў за моладзевую каманду, потым пачаў выступаць за дубль. У сэзоне 2010 году ў Першай лізе згуляў чатыры матчы за асноўную каманду (выходзіў на замену) і яшчэ адзін матч у Кубку Беларусі (у выніку выйграў гэты трафэй). У сэзоне 2013 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але ў ліпені 2013 году атрымаў траўму і выбыў да канца сэзону.
У лютым 2014 году быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[3]. У ліпені 2014 году пакінуў гэты клюб[4] і неўзабаве стаў гульцом «Гомельчыгунтранса»[5]. У стане «чыгуначнікаў» трывала гуляў у першым складзе. У сьнежні 2014 году, па заканчэньні тэрміну арэнды, вярнуўся ў «Гомель»[6]. Значную частку сэзону 2015 году прапусьціў праз траўму, у чэмпіянаце згуляў усяго ў 6 матчах. У сэзоне 2016 году, калі каманда гуляла ў Першай лізе, зноў доўгі час не гуляў праз траўмы. Толькі ў канцы сэзону пачаў зьяўляцца на полі. У пачатку 2017 году пакінуў каманду.
У жніўні 2017 году стаў гульцом «Асіпавічаў»[7]. У студзені 2018 году пачаў трэнавацца з рэчыцкім «Спадарожнікам» і ў сакавіку афіцыйна стаў гульцом клюбу. У студзені 2019 году перайшоў у гомельскі «Лякаматыў»[8], аднак ня быў заяўлены на сэзон 2019 году. У пачатку 2020 году далучыўся да шацілавіцкага «Хіміка», дзе трывала выступаў у асноўным складзе. У красавіку 2021 году стаў гульцом гомельскага «Паперпрама», але пакінуў каманду ў сакавіку 2022 году і неўзабаве далучыўся да гомельскага «Лясгаса».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на Кубку Садружнасьці ў 2012 годзе ў Санкт-Пецярбургу, дзе згуляў усе 6 матчаў. 10 верасьня 2012 году браў удзел у адборачным матчы моладзевага чэмпіянату Эўропы 2013 году супраць зборнай Сан-Марына.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Гомель | 2015 | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 |
| 2016 | Першая ліга | 3 | 0 | |
| Асіпавічы | 2017 | Першая ліга | 9 | 0 |
| Спадарожнік | 2018 | Другая ліга | 16 | 6 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Denis Yakhno // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/denis_jahno/
- ↑ «Гомель» отдал Яхно в «Городею», а Гречишко — в «Славию»
- ↑ Яхно покинул «Городею» и перейдет в «Славию»
- ↑ Яхно отдан в аренду в «Гомельжелдортранс»
- ↑ «Гомель» расторг контракт с Гречишко. Четверо футболистов вернулись в клуб из аренды
- ↑ Лапко и Яхно перешли в «Осиповичи»
- ↑ Яхно и Воспуков перешли в гомельский «Локомотив»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 20 лістапада
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Гомлі
- Футбалісты клюбу «Лясгас» Гомель
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Лякаматыў» Гомель
- Футбалісты клюбу «Асіпавічы»
- Футбалісты клюбу «Спадарожнік» Рэчыца
- Футбалісты клюбу «Хімік» Шацілавічы
- Футбалісты клюбу «Паперпрам» Гомель
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты