Дзяніс Урбановіч
Дзяніс Урбановіч лац. Dzianis Urbanovič | |
4-ы старшыня «Маладога фронту» | |
---|---|
15 сьнежня 2018 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Яўген Васьковіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1989 вёска Міхалкавічы, Лагойскі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
грамадзкае аб’яднаньне: | «Малады фронт» |
Бацька: | Восіп Восіпавіч Урбановіч (нар. 1948) |
Адукацыя: | сярэдняя спэцяльная |
Узнагароды: | Мэдаль за баявыя заслугі |
Дзяні́с Во́сіпавіч Урбано́віч (нар. 1989, в. Міхалкавічы, Лагойскі раён, цяпер Беларусь) — грамадзкі дзяяч Беларусі.
Чацьверты старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Малады Фронт» (ад 15 сьнежня 2018 году). Сустаршыня нацыянальнага супраціву «Белы Ваўкалак», заснаванага разам з Уладзімерам Палупанавым.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзяцінства правёў у доме, што раней належаў дзядзьку Язэпу Гладкаму, які быў аўтарам «Беларускага лемантара» і заснавальнікам 1-й беларускай школы ў Барысаўскім павеце. У сям’і было 4 дзяцей. Бацька гадаваў дзяцей адзін, працаваў вартаўніком і трымаў сьвіней, 2 каровы і каня. Дзяніс Урбановіч скончыў у Менску каледж на зваршчыка і працаваў на «Мотавела», а пазьней на замежным прадпрыемстве з эстонскім капіталам. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году зьняў дзяржаўны сьцяг з будынка выбарчага ўчастку ў вёсцы Кораньшчына Лагойскага раёну. Да 29 жніўня 2017 году адбываў абмежаваньне волі ў папраўчай установе на вуліцы Караткевіча ў Менску за «абразу дзяржаўных сымбаляў». У чэрвені 2018 году стаў штодня ўдзельнічаць у ахове Курапатаў з боку рэстарана, незаконна збудаванага ў ахоўнай зоне. Пагатоў у Курапатах падчас сталінскіх рэпрэсіяў 1930-х гадоў расстралялі яго дзядзьку Казімера Гладкага[1].
У сакавіку 2022 году падчас Уварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе Ўрбановіч запісаўся ў беларускую роту тэрабароны Ўкраіны[2]. Потым далучыўся да беларускага палку (раней батальён) імя Каліноўскага. У траўні 2022 года паведамлялася, што Ўрбановіч быў паранены падчас баёў, патрапіў у шпіталі з кантузіяй.[3]
У сакавіку 2023 г. Урбановіч атрымаў Мэдаль за баявыя заслугі ад Рады БНР разам з 21 іншымі байцамі Палку Кастуся Каліноўскага[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зьміцер Панкавец. Хто такі абаронца Курапатаў Дзяніс Урбановіч // Наша ніва, 30 чэрвеня 2018 г. Праверана 6 верасьня 2019 г.
- ^ У беларускую роту тэрабароны Украіны запісаліся сямёра маладафронтаўцаў
- ^ Лидера белорусского «Молодого фронта» ранили в боях в Украине
- ^ «Зноў зьбіраюся на фронт». Вялікая размова зь Дзянісам Урбановічам — Радыё Свабода, 11 сакавіка 2023 г.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |