Перайсьці да зьместу

Язэп Гладкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Язэп Гладкі

лац. Jazep Hładki
Дата нараджэньня 4 кастрычніка 1890(1890-10-04)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 28 ліпеня 1972(1972-07-28) (81 год)
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак грамадзкі дзяяч, фальклярыст, этнограф
Месца працы
Сябра ў Першы Ўсебеларускі кангрэс і Беларускі інстытут навукі і мастацтва
Тытульны аркуш Лемантара Язэпа Гладкага

Язэ́п Гла́дкі (псэўд. Адам Варлыга; 4 кастрычніка 1890, в. Міхалкавічы, Лагойскі раён — 28 ліпеня 1972, Нью-Ёрк) — беларускі этнограф, мовазнаўца, лексыкограф і пэдагог[1], удзельнік першага ўсебеларускуга зьезду.

У 1912 годзе мабілізаваны ў царскае войска. Па заканчэньні фэльчарскай школы браў удзел у ваенных дзеяньнях часоў Першай сусьветнай вайны. Кавалер трох Георгіеўскіх крыжоў. Браў удзел у Першым зьедзе беларускіх вайскоўцаў і Першым Усебеларускім кангрэсе.

Ад 1921 году актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі беларускага школьніцтва на Лагойшчыне, дзе настаўнічаў да 1930 году, калі быў звольнены з працы. Каб пазьбегнуць рэпрэсій, перабраўся ў Менск, дзе ў 1936 годзе скончыў Вышэйшы пэдагагічны інстытут і працаваў у Інстытуце школьнай пэдагогікі пры Наркамаце асьветы.

У 1941 годзе вярнуўся настаўнічаць у родную вёску, аднак у 1943 годзе, ратуючыся ад партызанаў, зноў прыехаў у Менск, дзе працаваў у выдавецтве школьных падручнікаў.

Ад 1944 году — у Нямеччыне. У лягерах DP настаўнічаў ды займаўся выданьнем падручнікаў (выдаў каля 10 кніг), для чаго на ўласныя грошы заклаў выдавецтва «Заранка». Пазьней перабраўся ў ЗША, дзе працягваў выдавецкую дзейнасьць, аднавіўшы выдавецтва «Заранка». У 1950-х гг. выкладаў беларускую мову на беларусаведных курсах у Нью-Ёрку. Аўтар прац «Прыказкі Лагойшчыны» (Нью-Ёрк — Мюнхэн, 1966), «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» (Нью-Ёрк, 1970), успамінаў «Чутае — бачанае — перажытае» («Запісы БІНіМ» № 40, 2018).

Ягоная лексыкаграфічная праца «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» займае значнае месца ў беларускай лексыкаграфіі й ахоплівае самыя разнастайныя тэматычныя групы лексыкі дыялект­нае мовы Лагойскага рэгіёну.

  • «Для малых дзетак. Дзі­цячы фальклёр» (1965)
  • «Прыказкі Лагойшчыны» (1966)
  • «Практычныя назіраньні над нашай жывой мовай» (1966)
  • «Народныя казкі» ў трох кнігах (1967—1972)
  • «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» (1970)
  • «Чатыры ўрачыстасьці» (1970)
  • "Дадатак да зборніка «Прыказкі Лагой­шчыны» (1972)
  • «Забабоны» (1970)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]