Перайсьці да зьместу

Дзьмітры Тамела

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Тамела
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 лістапада 1992(1992-11-08)[1] (32 гады)
Рост 178 см
Вага 68 кг[3]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ворша
Нумар 91
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2016 Энэргетык-БДУ 106 (14)
2017—2019 Тарпэда Менск 66 (14)
2019—2021 Нафтан 61 (19)
2022 Смаргонь 21 (6)
2023—2024 Нафтан 24 (2)
2024 Ворша 14 (5)
2024—4 Ворша 25 (8)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 чэрвеня 2025.

Дзьмітры Тамела (нар. 8 лістапада 1992 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Воршы».

Некаторы час займаўся ў менскай школе «Зьмена», але пазьней гуляў на аматарскім роўні за «Іслач»[4]. Дарослую кар’еру пачаў у 2012 годзе ў клюбе «Зорка-БДУ» ў Другой лізе. Пачынаючы з сэзону 2014 году выступаў разам з клюбам у Першай лізе, стаў адным зь лідэраў і капітанам каманды.

У сьнежні 2016 году падпісаў двухгадовы кантракт зь менскім «Тарпэда»[5]. У складзе тарпэдаўцаў таксама стаў гульцом першай адзінаццатцы, а ў сэзоне 2017 году з 11 галамі быў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. У красавіку 2018 году не гуляў праз пашкоджаньні. Пасьля чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на зьмену, зь ліпеня 2018 году замацаваўся ў пачатковым складзе. У ліпені 2019 году перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[6], дзе замацаваўся ў якасьці трывалага гульца асноўнага складу. Гуляў у клюбе да канца сэзона 2021 году.

У сакавіку 2022 году ўзгадніў кантракт з «Смаргоньню»[7], якой дапамог паводле вынікаў сэзону 2022 году выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2023 году вярнуўся ў «Нафтан»[8], у лютым афіцыйна падпісаў кантракт з клюбам[9]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з «Нафтанам»[10], але ўжо ў красавіку быў аддадзены ў арэнду ў «Воршу»[11]. У сьнежні паведамлялася, што Тамела разьвітаўся з клюбам[12], але ўжо ў лютым 2025 году «Ворша» аб’явіла аб працягу супрацы з футбалістам[13].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда Менск 2017 Першая ліга 30 11
2018 Найвышэйшая ліга 23 3
  1. ^ а б в Dmitri Tamelo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://footballfacts.ru/person/218825
  3. ^ а б https://teams.by/dmitry-tameio/player-2345/
  4. ^ Дмитрий Тамело: "Нас собирались оставлять на Кипре, но всё оборвалось в последний момент" (рас.)
  5. ^ Тамело подписал контракт с минским «Торпедо» (рас.)
  6. ^ Тамело перешел в "Нафтан" (рас.)
  7. ^ Дмитрий Тамело стал игроком "Сморгони" (рас.)
  8. ^ Тамело и Заробеков стали игроками "Нафтана" (рас.)
  9. ^ Футбол. Довгялло, Луцевич, Лавал и еще 12 игроков подписали контракты с "Нафтаном" (рас.) Архіўная копія ад 2023-02-03 г.
  10. ^ Новый "Нафтан" взялся за работу. Пополнение, потери и спарринги "нефтяников" (рас.)
  11. ^ "Орша" Булыги и Тамело, "Барановичи" Высоцкого, "Макслайн" Гольмака (рас.)
  12. ^ Дмитрий Тамело покинул «Оршу» (рас.). Белорусский футбол (2024-12-29). Праверана 2025-03-24 г.
  13. ^ Хавбеки Дмитрий Тамело и Артем Антонов продлили контракты с «Оршей» (рас.). Белорусский футбол (2025-02-04). Праверана 2025-03-24 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]