Джэймз Джойс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам TXiKiBoT (гутаркі | унёсак) у 18:27, 22 студзеня 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Джэймс Джойс
James Augustine Aloysius Joyce
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 лютага 1882(1882-02-02)[1][2][3][…]
Памёр 13 студзеня 1941(1941-01-13)[4][3][5][…] (58 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Джон Станіслаўс Джойс[d]
Сужэнец Нора Барнакл[d]
Дзеці Люкія Джойс[d] і Джорджыё Джойс[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст, настаўнік
Гады творчасьці з 1904
Жанр мастацкая літаратура[8][9], паэзія[8], псыхалягічны твор[d][9], раман выхаваньня[9] і Плынь сьвядомасьці[9]
Мова італьянская мова, лацінская мова, француская мова, ангельская мова[10], нямецкая і дацкая
Значныя творы «Уліс»
Подпіс Выява аўтографу
https://jamesjoyce.ie

Джэймс Аўгустын Алаізыюс Джойс (па-ангельску: James Augustine Aloysius Joyce) (ірл. Séamas Seoige; 2 лютага 188213 студзеня 1941) — ірляндзкі пісьменьнік і паэт, прадстаўнік мадэрнізму.

Біяграфія

Джэймс Джойс нарадзіўся ў Ратгары, забудаваным геаргіянскімі дамамі раёне на паўднёвым баку Дубліна, у вялікай сям'і Джона Станісласа Джойса і Мэры Джэйн Мары. Непасьпяховае вядзеньне спраў амаль разарыла яго бацьку, які вымушаны быў некалькі разоў зьмяняць прафэсію і ўладкаваўся ў якасці вінакура, і нават падатковага інспэктара. Сям'я некалькі разоў пераязджала з аднаго раёна Дубліна ў іншы. Джэймс здолеў атрымаць неблагую адукацыю, аднак галеча і неўладкаванасьць яго жыцьця ў юнацтве назаўжды засталіся ў яго памяці, што часткова знайшло сваё адлюстраваньне ў яго творах. Сам Джойс часта праводзіў біяграфічныя аналёгіі з галоўным героем некаторых сваіх твораў («Партрэт мастака ў юнацтве» і «Уліс») Стывэнам Дэдалам.

Ва ўзросьце 6 гадоў Джойс паступіў у езуіцкі каледж Клангоўз Вудс у Клэйне, а затым, у 1896 г. — у дублінскі каледж Бэльвэдэр, які скончыў у 1897 г. Праз год Джэймс паступіў на вучобу ў дублінскі ўнівэрсытэт (так званы Ўнівэрсытэцкі каледж), які скончыў у 1902 г.

У 1900 г. у дублінскай газэце «Двухтыднёвы агляд» выйшла першая публікацыя Джэймса Джойса — эсэ аб п'есе Генрыка Ібсэна «Калі мы, мёртвыя, абуджаемся». У гэты ж час Джойс пачаў пісаць лірычныя вершы. З 1916 года выдаваўся ў літаратурным амэрыканскім часопісе «Літл Рэвю», заснаваным Джэйн Хіп і Маргарэт Андэрсан.

Ва ўзросьце 22 гадоў Джойс зьехаў у Парыж. Гэта быў яго першы ад'езд на кантынент, дзе з прычыны фінансавых праблемаў ён, як калісьці яго тата, часта мяняў прафэсіі. Ён працаваў журналістам, настаўнікам і г.д. Праз год пасьля таго, як ён прыехаў у Францыю, Джойс атрымаў тэлеграму аб тым, што яго маці знаходзіцца ў цяжкім стане, і вярнуўся ў Ірляндыю. Пасьля сьмерці маці ў 1904 годзе Джойс зноўку пакінуў радзіму, на гэты раз разам з пакаёўкай Норай Барнакл, на якой пазьней (праз 27 год) ажаніўся.

Незадоўга да пачатку Першае сусьветнае вайны Джойс з жонкай перабраліся ў Цюрых, дзе ён пачаў працаваць над раманам «Партрэт мастака ў юнацтве», а пазьней і над першымі главамі «Уліса». Перамяшчаючыся па Эўропе, Джойс пісаў вершы, некаторыя зь якіх публікаваліся ў анталёгіях імажызма. Ён таксама працягваў працаваць над «Улісам», раманам, які ўпершыню пабачыў сьвет не на радзіме пісьменьніка (дзе быў апублікаваны ў 1933 годзе), а ў Францыі. Гэта найбольш вядомы твор Джойса, дзе аўтар на 600 старонках апавядае аб адным дні (16 чэрвеня 1904 г.) дублінскага габрэя Леапольда Блюма. Нягледзячы на тое, што «Уліс» ствараўся за мяжой, па гэтай кнізе, як сьцьвярджаў сам Джойс, магчыма было аднавіць Дублін у выпадку яго зьнішчэньня. Дзень 16 жніўня сьвяткуецца заўзятарамі Джойса ва ўсім сьвеце як Блумсдэй (Bloomsday).

У Парыжы Джэймс Джойс пачаў працу над сваім апошнім маштабным творам — «Памінкі па Фінегану», апублікаваным у 1939 годзе. Гэты складаны экспэрымэнтальны раман, аднак, ня быў дастаткова добра прыняты публікай, і дагэтуль застаецца кнігай «для спэцыялістаў», у адрозненьні ад ранейшай яго кнігі навэл «Дублінцы», якая лічыцца зараз узорнай кнігай гэтага жанру. Папулярны зараз таксама яго ранейшы раман «Партрэт мастака ў юнацтве».

Пасьля паразы Францыі і акупацыі часткі яе тэрыторыі нямецкімі войскамі напачатку Другое сусьветнае вайны Джойс вярнуўся ў Цюрых. Ён моцна пакутваў ад апошняе глаўкомы. Здароўе яго працягвала пагаршацца, і 13 студзеня 1941 года ён памёр.

Вонкавыя спасылкі

Вонкавыя спасылкі

Джэймз Джойссховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ James Joyce // Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  2. ^ Atherton J. S. James Joyce // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б James Joyce // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  4. ^ а б в Джойс Джеймс // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ James Joyce // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  6. ^ Flann O'Brien, James Joyce, and The Dalkey Archive (анг.) // New Hibernia ReviewUniversity of St. Thomas, Philosophy Documentation Center. — ISSN 1092-3977; 1534-5815
  7. ^ http://muse.jhu.edu/books/9780472025930?auth=0
  8. ^ а б James Joyce // Goodreads (анг.) — 2006.
  9. ^ а б в г WorldCat Identities — 2007.
  10. ^ Joyce, James, 1882-1941 // CONOR.SI