Джэймз Прэскат Джоўль
Джэймз Прэскат Джоўль | |
James Prescott Joule | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 24 сьнежня 1818[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Сэлфорд, Ланкашыр, Ангельшчына |
Дата сьмерці | 11 кастрычніка 1889[1][2][3][…] (70 гадоў) |
Месца сьмерці | Сэйл, Чэшыр, Ангельшчына |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык |
Навуковая сфэра | Фізыка |
Вядомы як | яго імем названа адзінка энэргіі, адкрывальнік закону Джоўля—Ленца |
Бацька | Benjamin Joule[d][4] |
Маці | Alice Prescott[d][4] |
Узнагароды | Залаты мэдаль Каралеўскага таварыства (1852), мэдаль Коплі (1866), Мэдаль Альбэрта (1880) |
Джэймз Прэскат Джоўль (па-анґельску: James Prescott Joule; 24 сьнежня 1818, Сэлфорд, Ланкашыр, Ангельшчына — 11 кастрычніка 1889, Сэйл, Чэшыр, Ангельшчына) — ангельскі фізык, броварнік. Джоўль вывучаў прыроду цяпла й выявіў ейную сувязь з мэханічнай працай. Гэта прывяло да тэорыі захаваньня энэргіі, што ў сваю чаргу прывяло да распрацоўцы першага закона тэрмадынамікі. У гонар Джоўля была названа адзінка вымярэньня энэргіі — джоўль. Ён працаваў разам з Ўільямам Томсанам (лордам Кельвіным) над абсалютнай шкалой тэмпэратуры, рабіў назіраньні над магнітастрыкцыяй, вынайшаў сувязь паміж токам, які працякае праз праваднік з вызначаным супрацівам і вылучаным пры гэтым цяплом, якую пазьней назвалі законам Джоўля.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Да пятнаццаці гадоў Джэймз Джоўль выхоўваўся ў сям’і заможнага бровара; потым працаваў на заводзе, вывучаючы пры гэтым матэматыку, фізыку й хімію пад кіраўніцтвам Джона Дальтона. Першыя працы Джэймза, якія адносяцца да 1838—1840 гадоў, датычацца дасьледаваньня законаў электрамагнэтызму.
Вышукваючы лепшыя спосабы вымярэньня электрычных токаў, Джоўль у 1841 годзе вынайшаў названы ягоным імём закон, які даваў залежнасьць паміж сілай тока й вылучаным гэтым токам у правадніку цяплом (Закон Джоўля—Ленца). Вывучаючы цеплавыя дзеяньні токаў, Джэймз у 1843 годзе прыйшоў да высновы, што існуе прадбачаная Юліюсам Маерам залежнасьць паміж працай і колькасьцю вылучанага ёю цяпла й знайшоў лікавыя адносіны паміж гэтымі велічынямі — мэханічны эквівалент цяпла.
Зьехаўшы ў 1843 годзе ў Манчэстэр, Джоўль дасьледуе тое ж самае пытаньне, а ў 1847 годзе дакладвае аб ім на пасяджэньні Брытанскай асацыяцыі ў Оксфардзе. У 1854 годзе Джэймз прадае пакінуты яму завод бацькі й скупчаецца толькі на навукі. Працуючы ў тым жа напрамку, навукоўца да сваёй сьмерці апублікаваў 97 навуковых працаў, зь якіх каля 20 зроблены разам з Ўільямам Томсанам і Лаянам Плэфэрам. Большасьць зь іх тычацца прыстасаваньня мэханічнай тэорыі цяпла да тэорыі газаў, малекулярнай фізыкі й акустыцы й належаць клясычным працам па фізыцы.
Джэймз Джоўль зьяўляўся чальцом Лёнданскага каралеўскага таварыства й доктарам права Эдынбурскага й Лейдэнскага ўнівэрсытэтаў, двойчы ўзнагароджаны мэдалём Каралеўскага таварыства; у 1878 годзе яму была прызначана ўрадам пажыцьцёвая пэнсія ў 215 фунтаў. У 1872 і 1877 гадох Джоўль быў абраны прэзыдэнтам Брытанскай асацыяцыі па распаўсюджваньні навуковых ведаў.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Джэймз Прэскат Джоўль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Джэймз Прэскат Джоўль (рас.)
- ^ а б James Prescott Joule // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б James Prescott Joule // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ а б James Prescott Joule // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.