Перайсьці да зьместу

Джэйкаб Труба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэйкаб Труба
Рост 188 см
Вага 85 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы правы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 26 лютага 1994(1994-02-26)[1] (32 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Анагайм Дакс
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная ЗША па хакеі ЗША
Драфт НХЛ 9, 2012
Вініпэг Джэтс
Гульнявая кар’ера 2013  цяпер

Джэйкаб Труба (нарадзіўся 26 лютага 1994 году, Рочэстэр, Мічыган, ЗША) — амэрыканскі хакеіст, абаронца клюбу «Анагайм Дакс», які гуляе ў НХЛ. Пачынаў у аматарскім хакеі.

У 2012 годзе быў задрафтаваны «Вініпэг Джэтс» пад агульным нумарам 9, пасьля чаго сэзон правёў за каманду Мічыганскага ўнівэрсытэту ў рамках падгатоўкі да выступаў у НХЛ. 1 кастрычніка 2013 году Труб адгуляў сваю першую гульню НХЛ за «Джэтс», дзе адразу адзначыўся забітым голам у браму «Эдмантан Ойлерз». Акрамя гэтага ў гэтым матчы зарабіў таксама й асыстэнцкі пункт, дзякуючы выдатнай гульні быў названы першай зоркай сустрэчы[2].

Сутыкнуўшыся з патэнцыйнай стратай гульнёвага часу, Труба даў згоду на свой абмен у «Анагайм Дакс» 6 сьнежня, прычым «Рэйнджарз» атрымалі наўзамен абаронцу Урху Вааканайнэна і атрымалі выбар анагаймскага клюбу ў чацьвертым раўндзе 2025 году[3]. Дэбютаваў у складзе «Дакс» 9 сьнежня ў матчы супраць «Манрэаль Канадыенз»[4] . Труба быў у пары з Кэмам Фаўлерам і згуляў добра, але Анагайм зьведаў паразу ў сэрыі булітаў зь лікам 3:2[5] .

Труба доўгі час сваёй аматарскай кар’еры выступаючы за юнацкую зборную ЗША, выступаючы ў ейным складзе на розным міжнародных спаборніцтвах. Быў абраны ў склад нацыянальнай зборнай ЗША на чэмпіянат сьвету 2014 году ў Менску.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]