Перайсьці да зьместу

Джулія Луі-Дрэйфус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джулія Луі-Дрэйфус
Дата нараджэньня 13 студзеня 1961(1961-01-13)[1][2][3][…] (63 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак кінапрадусарка, сьпявачка, тэатральная акторка, кінаакторка, тэлеактор, акторка агучваньня
Бацька Жэрар Луі-Дрэйфус[d]
Маці Жудыт Лёфэвэр-Боўлз[d]
Дзеці Charlie Hall[d]
Узнагароды
Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў серыяле, міні-серыяле ці тэлефільме[d] (1994) прэмія Марка Твэна за амэрыканскі гумар[d] (2018) прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камэдыйным тэлесэрыяле[d] (2006) прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камэдыйным тэлесэрыяле[d] (2012) прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камэдыйным тэлесэрыяле[d] (2013) прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камэдыйным тэлесэрыяле[d] (2014) прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камэдыйным тэлесэрыяле[d] (2015) прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камэдыйным тэлесэрыяле[d] (2016) прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камэдыйным тэлесэрыяле[d] (2017) прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога пляну ў камэдыйным тэлесэрыяле[d] (1996) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d]
IMDb ID nm0000506

Джу́лія Лу́і-Дрэ́йфус (па-ангельску: Julia Louis-Dreyfus; нар. 13 студзеня 1961 году) — амэрыканская акторка, камэдыянтка і прадусарка, якая працаваў у камэдыйных выпусках «Суботнімі вечарамі ў жывым этэры» з 1982 па 1985 гады, «Сайнфэлд» (1989—1998), «Новыя прыгоды старой Крыстыны» (2006—2010) і «Віцэ-прэзыдэнт» (2012—2019). Акторка ёсьць адной з самых слынных акторак у гісторыі тэлебачаньня ЗША, атрымаўшы шмат узнагародаў Эмі і Гільдыі кінаактораў. У 2010 годзе Луі-Дрэйфус атрымала ўласную зорку на Галівудзкай алеі славы і была ўзьведзеная ў Залю славы тэлевізійнай акадэміі ў 2014 годзе. У 2016 годзе часопіс Time улучыў акторку у сьпіс 100 самых уплывовых людзей у сьвеце[4].

Луіс-Дрэйфус атрымала вядомаць дзякуючы выкананьню выступаў у Практычнай тэатральнай трупе ў Чыкага. Такі посьпех прывёў да запрашэньне на перадачу «Суботнімі вечарамі ў жывым этэры» з 1982 па 1985 гады. Сапраўдны прарыў адбыўся ў 1990 годзе, калі яна дзевяць сэзонаў выконвала ролю Элэйн Бэнэс у сэрыяле «Сайнфэлд», адным з самых камэрцыйна пасьпяховых сыткамаў у гісторыі ЗША. Да іншых выбітных роляў адносяцца роля Крыстыны Кэмпбэл у «Новых прыгодах старой Крыстыны», які выходзіў на тэлеэкраны на канале CBS. Таксама акторка атрымала ўхвалу за ролю Сэліны Мэер у тэлесэрыялу «Віцэ-прэзыдэнт» тэлеканалу HBO.

Акрамя тэлевізіі Луі-Дрэйфус здымалася ў фільмах. Сярод ейных фільмаў вылучаюцца «Ганна і ейныя сёстры» (1986), «Калядныя канікулы» (1989), «Разьбіраючы Гары» (1997) і «Ані слова болей» (2013). Таксама выконвала агучкі ў мультыплікацыйных фільмах.

  1. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  2. ^ Murray L. Julia Louis-Dreyfus // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ Julia Louis-Dreyfus // GeneaStar
  4. ^ Dunham, Lena. «Julia Louis-Dreyfus: The World’s 100 Most Influential People». Time.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]