Перайсьці да зьместу

Джон Палей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джон Палей
анг. John Paley
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Іёна Палей
Нарадзіўся 6 лютага 1871(1871-02-06)
Памёр 23 сьнежня 1897(1897-12-23) (26 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, эсэіст, драматург, публіцыст
Мова ідыш

Джон Палей, Іёна Палей, Іёган Палей (па-ангельску: John Paley; 6 лютага 1871, Радашкавічы, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Маладэчанскі раён — 23 сьнежня 1897, Нью-Ёрк) — амэрыканскі празаік, эсэіст, драматург, публіцыст беларуска-габрэйскага паходжаньня. Пісаў на ідышы.

Палей Іёна нарадзіўся ў сям’і габрэйскага навукоўца Хаіма Паляя і Хаі Чэртковай. Ва ўзросьце 13 гадоў паступіў у Валожынскую ешыву, затым пару гадоў ён правёў у Лібаве, дзе атрымаў агульную адукацыю, а таксама навучаўся ў ешыве Іцхака-Эльханана ў Коўна. У 1888 годзе эміграваў у ЗША. У 1889—1891 рэдактар-выдавец газэты «Драпак фолкс адвакат» (Нью-Ёрк), у 1891—1892 — «Ідышы Прэсе» (Філадэлфія), заснавальнік газэты «Драпак фолксьвэхтэр» (1892). Скончыў жыцьцё самагубствам.

  • «Di rusishe heldn» («Рускія героі») (1888)
  • «Рускія нігілісты і забойства рускага цара» (1889)
  • «Патоп з Джонстона» (1890)
  • «Жыцьцё ў Амэрыцы, ці Таямніцы Нью-Ёрка» (1891–92)
  • «Чорная банда, ці Нью-Ёрк днём і ўначы» (1900)
  • «Урыэль Акоста» (1900)
  • «Таемны замак, ці Нянавісьць і каханьне» (1905)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]