Перайсьці да зьместу

Джон Нэвіл Кейнз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джон Нэвіл Кейнз
Дата нараджэньня 31 жніўня 1852(1852-08-31)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 15 лістапада 1949(1949-11-15) (97 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак філёзаф, эканаміст, навуковы супрацоўнік
Месца працы
Бацька Джон Кейнз[d][1][2]
Маці Ганна Мэйнард Нэвіл[d][1][2]
Дзеці Джон Мэйнард Кейнз[2], Джэфры Кейнз[d][2] і Маргарэт Нэвіл Кейнз[d][2]

Джон Нэвіл Кейнз (па-ангельску: John Neville Keynes; 31 жніўня 1852 — 15 лістапада 1949) — ангельскі эканаміст, бацька Джона Мэйнарда Кейнза.

Нарадзіўся ў Солзбэры ў сям’і лекара Джона Кейнза (па-ангельску: Dr. John Keynes) і яго жонкі Анны Мэйнард Нэвіл (анг. Anna Maynard Neville). Навучаўся ў школе Амэрзгэм Гол (па-ангельску: Аmersham Hall School), затым ва Ўнівэрсытэцкім каледжы ў Лёндане (па-ангельску: University College London) і каледжы Пэмбрак у Кембрыджы (па-ангельску: Pembroke College). З 1876 году Кейнз распачаў настаўніцкую дзейнасьць у Кембрыджы. З 1910 па 1925 гады ён узначальваў галоўную адміністрацыю Кембрыджу (па-ангельску: Registrary).

Джон Нэвіл Кейнз падзяляў прадмет «Эканоміка» на тры часткі: «Сучасная эканоміка», «Нарматыўная эканоміка», «Майстэрства эканомікі».

У сваёй працы «Сучаснай эканомікі» Кэйнз выкладаў эканамічныя азначэньні і прынцыпы функцыянаваньня сучаснай эканомікі. «Нарматыўная эканоміка» ўключала веды аб тым, якая эканоміка павінна быць. А «Майстэртсва эканомікі» навучала як з сучаснага становішча эканомікі перайсьці ў нарматыўнае становішча. У сваіх лекцыях Джон Кэйнз імкнуўся выкарыстоўваць мэтады дэдукцыі і індукцыі.

Джон Нэвіл Кейнз памёр ва ўзросьце 97 гадоў перажыўшы на 3 гады свайго старэйшага сына.

Ажаніўся на Флоранс Адзе Браўн і меў ад яе трох дзяцей:

  • Дасьледаванні і практыкаваньні ў фармальнай лёгіцы (па-ангельску: Studies and Exercises in Formal Logic) (1884)
  • Магчымасьці і мэтады палітычнай эканомікі (па-ангельску: The Scope and Method of Political Economy) (1891)
  1. ^ а б Lundy D. R. John Neville Keynes // The Peerage (анг.)
  2. ^ а б в г д Kindred Britain