Перайсьці да зьместу

Арагві

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Арагві

груз. არაგვი
Месца зьліцьця Белай і Чорнай Арагві
Месца зьліцьця Белай і Чорнай Арагві
Агульныя зьвесткі
Вышыня вытоку 1045 м
Каардынаты вытоку 42°20′41″ пн. ш. 44°41′42″ у. д. / 42.34472° пн. ш. 44.695° у. д. / 42.34472; 44.695Каардынаты: 42°20′41″ пн. ш. 44°41′42″ у. д. / 42.34472° пн. ш. 44.695° у. д. / 42.34472; 44.695
Вусьце Кура
Каардынаты вусьця 41°50′24″ пн. ш. 44°43′34″ у. д. / 41.84° пн. ш. 44.72611° у. д. / 41.84; 44.72611Каардынаты: 41°50′24″ пн. ш. 44°43′34″ у. д. / 41.84° пн. ш. 44.72611° у. д. / 41.84; 44.72611
Краіны басэйну Грузія
Штаты Мцхэта-Мтыянэці
Вобласьці Каўказ
Даўжыня 112 км
Плошча басэйну 2724 км²

Ара́гві (па-грузінску: არაგვი) — рака ва ўсходняй Грузіі, левая прытока Куры.

Арагві перакладаецца з грузінскай мовы «хуткая», «незапозьненая». У абхаскай мове аракуа азначае «галіну», у пераносным значэньні — «прытоку».

Арагві бярэ пачатак на падўнёвых схілах Галоўнага Каўкаскага хрыбта. Сьпярша рака называецца Белай (Мтыульскай) Арагві. Яна цячэ па гліністых лупняках і вапняках, якія надаюць вадзе бялясае адценьне. Ля мястэчка Пасанауры Белая Арагві зьліваецца з Чорнай Арагві, якая цячэ па чорных лупняках, ад якіх вада мае цёмнае адценьне. Пасьля зьліцьця вада ў рацэ пэўны час утварае раўналежныя палосы — сьветлую і цёмную. Далей рака называецца проста Арагві. Ля селішча Жынвалі ў Арагві ўпадае Пшаўская Арагві, якая сьцякае з заходніх схілаў гары Вялікі Барбала і мае паўночную прытоку Хэўсурскую Арагві. Ля места Мцхэта — старажытнай сталіцы Грузіі — Ібэрыі — Арагві ўпадае ў Куру.

У 1974—1985 роках пасьля зьліцьця чатырох Арагві створанае Жынвальскае вадасховішча і ГЭС, якія забясьпечваюць вадой і электрычнасьцю грузінскую сталіцу. На заходнім беразе вадасховішча ўзвышаецца крэпасьць Анануры.

Сілкаваньне ракі зьмяшанае, але пераважна ледавіковае. Па Арагвійскай даліне праходзіць Ваенна-Грузінская дарога.

Жылі высока ў горах дзьве сястры — бляндынка і брунэтка. Яны любілі адна адну, і абедзьве пакахалі аднаго юнака. Той ажаніўся зь бляндынкай. Брунэтка не стрывала тугі — кінулася ў прорву, і ў цясьніне нарадзілася рака з чорнай, як ейныя косы, вадой — Чорная Арагві. Даведаўшыся пра сьмерць любімай сястры, кінулася ў прорву і бляндынка — нарадзілася ў цясьніне рака зь белай, як ейныя валасы, вадой — Белая Арагві. Даведаўся пра сьмерць маладой жонкі хлопец і таксама кінуўся ў прадоньне — нарадзілася ў цясьніне рака Пшаўская Арагві.