Дастаеўскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Дастаеўскія (Dastajeŭskija) — беларускі шляхецкі род гербу ўласнага («Радван» зьменены), вядомы на Піншчыне ад канца 15 стагодзьдзя. У 16 і 17 стст. перасялілія на Валынь і ў Наваградзкае ваяводзтва.

Паходжаньне роду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даніла Іванавіч Ірцішчавіч у 1506 годзе атрымаў ад пінскага князя Фёдара Яраславіча грамату на маёнтак Палкоцічы і на частку вёскі Дастоева ў Пінскім павеце на паўночны ўсход ад Пінску, паміж рэкамі Пінай і Ясельдай. На попіс войска ў 1528 ставіў 1 коньніка. Даніла Іванавіч меў сыноў Івана Данілавіча (у 1522 валодаў зямлёй у сяле Ляхавічы) і Сямёна Данілавіча Ірцішчавіча (узгадваецца ў 1566). Сыны першага з іх — Сасін Іванавіч Дастаеўскі і Фёдар Іванавіч Даніловіч-Дастаеўскі, вядомы на Попісах 1567 і 1565 гадоў. Сасін у 1567 ставіў 1 коньніка ў войска ВКЛ, а Фёдар — «2 кони — збройна, по гусарску, а драба з лучъницою на кони», служыў ён у князя Андрэя Курбскага. Пасьля прозьвішча Дастаеўскія замацавалася за іх нашчадкамі. Найбольш вядомы прадстаўнік роду — Фёдар Дастаеўскі (18211881), расейскі пісьменьнік.

Вядомыя прадстаўнікі роду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даніла Іванавіч Ірцішчавіч (Ірцішч, Арцішчавіч), у 1506 атрымаў Дастоева

  1. Іван Данілавіч
    1. Сасін Даніловіч-Дастаешскі
    2. Фёдар Даніловіч-Дастаеўскі, у 1572 разам з Андрэем Курбскім пасяляецца на Валыні, заснавальнік валынскае галіны роду
    3. Стафан, перайшоў у каталіцтва, земянін менскі, у 1579 атрымаў ува ўладаньне Менскі Вазьнясенскі манастыр, у 1590 прадаў маёнтак Сеньніца князю Горскаму
      1. Марыяна (?-14 кастрычніка 1609), за забойства мужа прысуджаная да пакараньня сьмерцю, м. — Станіслаў Карловіч, земянін менскі
      2. Рэгіна, абвінавачвалася ў 16061609 у падробцы тастамэнту Станіслава Карловіча
  2. Сямён Данілавіч


Пётра, у 15981599 маршалак пінскага павету, дэпутат Галоўнага Трыбуналу ВКЛ у 1599 і 1619

Акіндзій, ераманах Кіева-Пячорскага манастыра

Піліп, таварыш пінскае харугвы, разам з харугвай быў абвінавачаны ў рабаваньні Рэчыцкіх

Яраш, у 1604 падстароста оўруцкі

Стафан, у 1624 вярнуўся з турэцкае няволі, павесіў у знак падзякі срэбраныя ланцугі перад абразом Маці Божай у Львове

Пётра, 16271628 маршалак пінскага павету, у 1627 судзьдзя гродзкі пінскі

Філон, у 1627 земскі ўраднік, трацейскі судзьдзя з боку пінскага япіскапа

Хведар, дэпутат Галоўнага Трыбуналу ВКЛ у 1634

Бэнэдыкт (да 1622-пасьля 1669), ад 25 чэрвеня 1635 падчашы пінскі

Андрэй, харужы валынскі ў 1649

Аляксандар, Багуміл, Станіслаў — паслы на элекцыйны сойм 1648

Лявон, пасол на элекцыйны сойм 1669

Ян, пасол на элекцыйны сойм 1697

Стафан, біскуп

Частковы радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рыгор (Міхал?)
 └─> Андрэй (1756-каля 1819), уніяцкі, пасьля праваслаўны сьвятар у вёсцы Войтаўцы (цяпер Віньніцкая вобласьць, Украіна)
        ├─> Міхал (1787-1839), мэдык ∞ Марыя Фёдараўна Нячаева (1800-1837), з купецкага роду
        │          ├─> Міхаіл (18201864), пісьменьнік ∞ Эмілія Фёдараўна фон Дытмар
        │          │         ├─> Марыя (18441888)
        │          │         ├─> Кацярына (18531932)
        │          │         └─> Варвара (18541864)
        │          ├─> Фёдар (1821-1881), пісьменьнік; ∞ 1) Марыя Дзьміітрыеўна (1824-1864); ∞ 2) Ганна (1846-1918), д. Рыгора Іванавіча Сьніткіна
        │          │          ├─> Любоў (18691926)
        │          │          ├─> Соф'я (6 сакавіка-24 траўня 1868)
        │          │          ├─> Фёдар (1871-1922)
        │          │          └─> Аляксей (1875-16 траўня 1878)
        │          ├─> Варвара (18221893) 
        │          ├─> Андрэй (18251897), архітэктар ∞ (1850) Домніка Іванаўна Федарчэнка (18251887)
        │          │          ├─> Аляксандар (1857-[1894]), гістоляг
        │          │          ├─>Андрэй (18631933), географ
        │          │          ├─>Варвара  (18581935)
        │          │          └─>Яўгеньня (18531919)
        │          ├─> Вера (18291896)
        │          ├─> Любоў (1829), блізьнятка Веры, памерла праз колькі дзён пасьля нараджэньня
        │          └─> Аляксандра (18351889)
        ├─> Леў
        ├─> Ганна
        ├─> Канстанцыя
        ├─> Тэкля
        ├─> Марыя
        └─> Лукер'я

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра род Дастаеўскіх (па-расейску)