Дарапеевічы (прадпрыемства)
СВК «Дарапеевічы» | |
Пабудаваны | 1950 год |
---|---|
Разьмяшчэньне | Дарапеевічы, Маларыцкі раён, Берасьцейская вобласьць |
Галіна | сельская гаспадарка |
Прадукцыя | малако, ялавічына |
Плошча | 2799,5 га |
Адрас | вул. Моладзевая, 9 |
Тэлефон | +375 (1651) 47147 |
«Дарапеевічы» — сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў, заснаваны ў 1950 годзе ў Маларыцкім раёне (Берасьцейская вобласьць).
Адно з найстарэйшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Берасьцейшчыны, былы калгас «Новы шлях» і «17 верасьня». Прадпрыемства спэцыялізуецца на жывёлагадоўлі.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стварэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агітацыя сялянаў пачалася ўжо ўлетку 1948 року. Паводле адміністрацыйнага падзелу вёска Дарапеевічы тады была ў складзе Дывінскага раёну, які сёньня ўжо не існуе. Амаль год вялася агітацыя райвыканкаму сярод сялянаў, перш чым пачалі паступаць першыя заявы. Гэтыя заявы падавала пераважна галеча, якая жадала палепшыць сваё матэрыяльнае становішча. Тады ж таксама ў лясох яшчэ змагаліся антысавецкія партызаны, якія адкрыта пагражалі тым, хто зьбіраўся жыць на новы лад.
Першым старшынём калгасу быў абраны тутэйшы жыхар Іван Шанько. Але ягоны тэрмін паўнамоцтваў быў надта кароткі, увосені 1949 году ў яго нарадзілася дачка, 21 верасьня вырашылі зрабіць хрэсьбіны, запрасілі гасьцёў. Да аднаго зь вяскоўцаў прыйшлі мужчыны, якія прадставілі сябе супрацоўнікамі райвыканкаму і сказалі, што іх таксама клікалі на сьвята. Але гэтыя мужчыны аказаліся антысавецкімі партызанамі і забілі Івана Шайку.
Пасьля скону Шайкі ніхто з тутэйшых не жадаў узначальваць калгас, таму гэтую пасаду заняў нятутэйшы, які раней быў старшынём Чарнянскага сельсавету. Але пазьней высьвятлілася, што ён вышукваецца савецкай уладаю ўжо 2 гады.
У СССР
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1989 року бяззьменна гаспадаркай кіруе Васіль Юхімук.
У незалежнай Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2003 годзе калгас «17 верасьня» ператварыўся ў СВК «Дарапеевічы».
У 2012 року ў рэспубліканскіх спаборнцтвах па вырабе травяных кармоў сярод сельскагаспадарчых арганізацыяў прадпрыемства заняла 2-е месца, у абласных змаганьнях — 3-е месца паводле вырабу алеянасеньня рапсу.
У 2014 годзе пагалоўе буйных рагатых жывёлаў павялічылася да 900 галоў.[1]
У лютым 2018 году кіраўніку прадпрыемства Васілю Юхімуку быў уручаны ордэн Бацькаўшчыны III ступені.[2] У сакавіку годзе каапэратыў заняў 6-е месца паводле прадуктыўнасьці малочнага статку за 2017 рок у абласным конкурсе.[3] Але ў траўні таго ж року на прадпрыемстве былі заўважаныя парушэньні санітарна-эпідэміялягічнага заканадаўства Рэспублікі Беларусі.[4]
Кіраўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Іван Шайко (1948—1949)
- Дзьмітры Міронаў
- Іван Кавалеўскі
- Васіль Юхімук (1989—дагэтуль)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ А.Кобяков Приложение 3 к постановлению Совета Министров Республики Беларусь 26.03.2014 № 264 (в редакции постановления Совета Министров Республики Беларусь 30.12.2014 № 1264) (расейская мова) // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. — 07.01.2015. — С. 7.
- ^ Лукашенко вручил награды и Благодарности Президента лучшим хозяйствам и труженикам (расейская мова) // БЕЛТА. — 09 ФЕВРАЛЯ 2018, 12:54.
- ^ Спаборніцтва паводле вырабу малака
- ^ Струнеўская Ірына Мікалаеўна Аб тыповых парушэннях у сельскай гаспадарцы (беларуская мова) // ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА «МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ЦЭНТР ГІГІЕНЫ І ЭПІДЭМІЯЛОГІІ». — 10.06.2018.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Анатоль Дзямянка Путь становления СПК «Доропеевичи»: после войны — убийство администрации и пособники нацистов в руководстве (беларуская мова) // Голас Часу. — 15.06.2018.
- Кантакныя данныя(недаступная спасылка)
- Прадукцыя
- Інтэрвію з Васілём Юхімуком
- Працоўны час(недаступная спасылка)
- Артыкул