Голас Часу (1945)
Голас Часу | |
Тып | тыднёвік |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Заснаваная | 2 жніўня 1945 году |
Мова | беларуская расейская |
Штаб-кватэра | Маларыта, Маларыцкі раён |
Аб’ём | серада: 8 старонак субота: 12 бачынаў |
Афіцыйны сайт | malorita.by |
«Голас Часу» — грамадзка-палітычная газэта Маларыцкага раёну.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Газэта выдаецца з 2 жніўня 1945 году. Першы нумар выйшаў пад назовам «Сьцяг Перамогі» (па-расейску: Знамя Победы). Рэдакцыя знаходзілася ў будынку райкаму партыі на вуліцы Несенюка. Мэтаю газэты было інфармаваньне насельніцтва пра падзеі ў раёне й краіне, асьвятленьне жыцьця ў месьце й вёсцы. Першы нумар набіралі ўручную Вольга Самойлава й Вера Камянчук. Яны прапрацавалі ў тыпаграфіі шмат гадоў, унёсшы вялікі ўклад у разьвіцьцё й паліграфічнае афармленьне газэты.
З 1953 году газэта мяняе сваю назву на беларускую «Сьцяг Перамогі» (па-беларуску: Сцяг Перамогі).
У 1962 годзе газэта закрываецца з-за скасаваньня Маларыцкага раёну. Аднак ужо ў 1965 року раён аднаўляецца, а газэта пачынае выходзіць пад назвай «Сельскае жыцьцё» (па-беларуску: Сельскае жыццё). Газэта выдавалася пад гэтым назовам да 1991 году.
2 студзеня 1991 году газэта была перайменаваная ў «Голас Часу».
Са студзеня 2010 року газэта мае ўласны ўэб-сайт па адрасе «malorita.by». У верасьні 2017 году адбыўся рэдызайн сайту.
Сёньня газэта выдаецца два разы на тыдзень: у сераду аб’ёмам 8 старонак і ў суботу аб’ёмам — 12 бачынаў.
Рэдактары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першым рэдактам быў В. Бяляеў. Потым газэту рэдагавалі К. Паноў, М. Смолін, Дз. Нікалаеў, П. Сусікаў, І. Налівайка. З 1965 року газэту рэдагавалі У. Макарэвіч, Н. Салавей, І. Герашчанка, А. Тунчык, Н. Рымач, У. Шпарла, У. Захарэвіч, У. Мігалевіч, Н. Сьвіцюк.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1989 годзе райгазэта за актыўны ўдзел ва Ўсесаюзным конкурсе імя Ўльянавай на найлепшую пастанову масавай працы, творчую ініцыятыву і вялікі ўнёсак у працу з грамадзкімі карэспандэнтамі Кіраўніцтвам саюзу журналістаў БССР узнагароджаная ганаровай граматай.