Перайсьці да зьместу

Гія Канчэлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гія Канчэлі
па-грузінску: გია ყანჩელი
Дата нараджэньня 10 жніўня 1935(1935-08-10)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 кастрычніка 2019(2019-10-02)[3][1][4] (84 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар, кінакампазытар, музычны пэдагог
Навуковая сфэра музыка[5]
Жанры сымфонія, музыка да фільмаў
Інструмэнты фартэпіяна
Лэйблы ECM Records[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Канчэлі.

Гі́я (Георгі) Алякса́ндравіч Канчэ́лі (па-грузінску: გია ალექსანდრეს ძე ყანჩელი; 10 жніўня 1935, Тыфліс — 2 кастрычніка 2019, Тбілісі) — савецкі і грузінскі кампазытар, пэдагог. Народны артыст СССР (1988). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976) і Дзяржаўнай прэміі Грузінскай ССР імя Шаты Руставэлі (1981).

Аўтар сымфанічнай і камэрнай музыкі. Напісаў музыку да шматлікіх драматычных спэктакляў, дзясяткаў кінафільмаў, у тым ліку такім папулярным, як «Міміно» і «Кін-дза-дза!».

Нарадзіўся 10 жніўня 1935 року ў Тыфлісе (цяпер Тбілісі, Грузія) ў сям’і лекара.

Скончыў музычную школу, пасьля — геалягічны факультэт Тбіліскага ўнівэрсытэту (1959)[6], пасьля паступіў у Тбіліскую кансэрваторыю, якую скончыў у 1963 року па клясе кампазыцыі Ёны Тускіі.

З 1970 року выкладаў у Тбіліскай кансэрваторыі (кляс інструмэнтоўкі).

З 1971 року — загадчык музычнай часткі Тбіліскага тэатру імя Шаты Руставэлі.

З 1979 року — сакратар Саюзу кампазытараў Грузінскай ССР. Сябра Саюзу кінэматаграфістаў Грузінскай ССР.

З 1991 року жыў у Бэрліне (Нямеччына), дзе атрымаў стыпэндыю Нямецкай акадэміі мастацтваў. З 1995 року жыў у Антвэрпэне (Бэльгія) на запрашэньне Каралеўскага філярманічнага аркестру Фляндрыі.

Апошнія гады жыцьця быў цяжка хворы. Памёр у Тбілісі ад сэрцавай няздатнасьці 2 кастрычніка 2019 року, правёўшы некалькі месяцаў у больніцы. Пахаваны ў Дыдубійскім пантэоне.

Творы для музычнага тэатру
  • «Музыка для жывых», опэра ў 2 актах (1982—84, рэд. 1999)
Творы для аркестру
  • Канцэрт для аркестру (1961)
  • Largo і Allegro для фартэпіяна, літаўраў і струннага аркестру (1963)
  • Сымфонія № 1 (1967)
  • Сымфонія № 2 «Песнасьпевы» (1970)
  • Сымфонія № 3 (1973)
  • Сымфонія № 4 «Памяці Мікелянджэлё» (1974)
  • Сымфонія № 5 (1977)
  • Сымфонія № 6 (1978-80, рэд. 1981)
  • Сымфонія № 7 «Эпілёг» (1986, рэд. 1991)
  • «Аплаканы ветрам», літургія памяці Гіві Арджанікідзэ для вялікага аркестру і саліравальнага альту (1989)
  • «Ранішнія малітвы» для альтовай флейты, малога аркестру і фанаграмы (1990). 1-я частка нізкі «Жыцьцё без Раства».
  • «Abii ne viderem» для альтовай флейты і малога аркестру (1992)
  • «Noch einen Schritt…» для альта за сцэнай, аркестру і фанаграмы (1992)
  • «Flügellos» для вялікага аркестру (1993)
  • «Trauerfarbenes Land» для вялікага аркестру (1994)
  • «V & V (Violin and Voice)» для скрыпкі, аркестру і фанаграмы (1994)
  • «…à la Duduki» для брас-квінтэту і аркестру (1995)
  • «Simi» для віялянчэлі і вялікага аркестру (1995)
  • «Valse Boston» для фартэпіяна і струннага аркестру (1996)
  • «Childhood Revisited» для габою і малога аркестру (1998)
  • «Sio» для фартэпіяна, ударных і струннага аркестру (1998)
  • «Rokwa» для вялікага аркестру (1999)
  • «…Al niente» для вялікага аркестру (2000)
  • «Eine Kleine Daneliade» для скрыпкі, фартэпіяна, ударных (ad libitum) і струннага аркестру (2000)
  • «Ergo» для вялікага аркестру (2000)
  • «Fingerprints» для вялікага аркестру (2002)
  • «Lonesome» для скрыпкі і вялікага аркестру (2002)
  • «Warzone» для вялікага аркестру (2002)
  • «Twilight» для 2 скрыпак і малога аркестру (2004)
  • «Ex Contrario» для 2 скрыпак і малога аркестру (2006)
  • «Kàpote» для акардэону і малога аркестру (2006)
  • «Broken Chant» для габою, скрыпкі і аркестру (2007)
  • «Silent Prayer» для скрыпкі, віялянчэлі, малога аркестру і фанаграмы (2007)
  • «Bridges to Bach» для скрыпкі і малога аркестру (2010)
  • «Lingering» для вялікага аркестру (2012)
  • «Nu.Mu.Zu» для вялікага аркестру (2015)
Камэрная і сольная інструмэнтальная музыка
  • Квінтэт для духавых (1961)
  • «Начныя малітвы» для струннага квартэту і фанаграмы (1992). 4-я частка нізкі «Жыцьцё без Раства».
  • «Magnum ignotum» для духавых, кантрабасу і 3 фанаграмаў (1994)
  • «Having Wept» для віялянчэлі солё (1994)
  • «Rag-Gidon-Time» для скрыпкі і фартэпіяна (1995)
  • «Instead of a Tango» для скрыпкі, кантрабасу, фартэпіяна і банданэону (1996)
  • «Time… and Again» для скрыпкі і фартэпіяна (1996)
  • «In l’Istesso Tempo» для фортэпіяннага квартэту (1997)
  • «With a Smile for Slava» для віялянчэлі і фартэпіяна (1997)
  • «Ninna Nanna» для флейты і струннага квартэту (2008)
  • «Simple Music for Piano» (2009)
  • «Chiaroscuro» для струннага квартэту (2010)
  • Квінтэт для духавых (2013)
Вакальная і харавая музыка
  • «Сьветлая туга» для 2 дзіцячых галасоў, дзіцячага хору і вялікага аркестру (1984-85)
  • «Дзённыя малітвы» для дзіцячага голасу, клярнэту і малога аркестру (1991). 2-я частка нізкі «Жыцьцё без Раства».
  • «Вечаровыя малітвы» для 8 контральта і малога аркестру (1992). 3-я частка нізкі «Жыцьцё без Раства».
  • «Psalm 23» для сапрана і малога аркестру (1993)
  • «Exil» для сапрана, альтовай флейты, струнных і сынтэзатара (1993-94). 1-я частка — камэрная вэрсія папярэдняга твору.
  • «Caris Mere» для сапрана і альта (1994)
  • «Lament», канцэрт памяці Люіджы Нона для сапрана, скрыпкі і вялікага аркестру (1994)
  • «Diplipito» для контратэнару, віялянчэлі і малога аркестру (1996-97)
  • «And Farewell Goes out Sighing…» для контратэнару, скрыпкі і вялікага аркестру (1999)
  • «Styx» для зьмяшанага хору, альта і аркестру (1999; рэд. для зьмяшанага хору, скрыпкі і аркестру — 2007)
  • «Don’t Grieve», вакальна-сымфанічная сюіта для барытону і вялікага аркестру (2001)
  • «Little Imber» для мужчынскага голасу, мужчынскага хору, флейты, габою, гітары, сынтэзатара, струнных і фанаграмы (2003)
  • «Amao omi» для зьмяшанага хору і квартэту саксафонаў (2005)
  • «Helesa» (2005)
  • «Lulling the Sun» для зьмяшанага хору і ўдарных (2008)
  • «Dixi» для зьмяшанага хору і вялікага аркестру (2009)
  • «Angels of Sorrow» для дзіцячага хору, скрыпкі, віялянчэлі і малога аркестру (2013)
  • «Deda Ena» («Родная мова») для дзіцячага хору і аркестру (2017)
Музыка для кіно
Удзел у фільмах
  • 2001 — Гія Канчэлі (дакумэнтальны)
  • 2011 — Гія Канчэлі. Жыцьцё ў гуках (дакумэнтальны)
  • 2012 — Міміно (Тайны савецкага кіно (дакумэнтальны))
  • 2012 — Георгі Данэлія. Між выдумкай і рэальнасьцю (дакумэнтальны)
Музыка да спэктакляў

Прэміі і ўзнагароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Зейфас Н. Гия Канчели в диалогах. — М.: Музыка, 2005. — 588 с. — ISBN 5-7140-0402-7

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]