Экасэз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Экасэ́з (па-француску: Écossaise — скаціш) — старадаўні шатляндзкі народны танец пад валынку. У канцы XVII стагодзьдзя трапіў у кантынэнтальную Эўропу пад назовам «англез». З 1726 року вядомы пад цяперашняй назвай; папулярнасьць атрымаў у канцы XVIII — першай трэці XIX стагодзьдзяў у Францыі і Вялікабрытаніі. Звычайна экасэз танчаць у памеры ²/4.

Ягоная музычная форма таксама была адаптаваная некаторымі клясычнымі кампазытарамі, сярод якіх Франц Шубэрт, Людвіг ван Бэтговэн і Фрыдэрык Шапэн, якія паклалі танец у розных варыяцыях на ноты для фартэпіяна.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • New Grove Dictionary 2001 p. 870—871
  • Suzuki Piano School, Volume 2, Revised Edition 1995 p.5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]