Клясычная гітара
Выгляд
Клясычная (гішпанская) гітара — гэта 6-струнавы шчыпковы музычны інструмэнт.
Клясычная гітара мае шэраг асаблівасьцяў:
- Настройка вядзецца ў асноўным па квартах.
- Гэта акустычны інструмэнт. Гук узмацьняецца выключна драўляным корпусам гітары.
- Найбольш распаўсюджаныя пароды драўніны для вырабу корпуса клясычнае гітары: палісандар альбо чырвонае дрэва для задняй дэкі і абячайкі, елка альбо кедр для верхняе дэкі. Грыф можа быць выраблены з кедра альбо чырвонага дрэва.
- Клясычная гітара мае шэсьць струнаў. Некаторыя клясычныя гітары могуць мець восем і больш струнаў для пашырэньня дыяпазона, што дазваляе перакладаць на гітару п’есы, напісаныя для іншых інструмэнтаў.
- Струны вырабляюцца з нэйлёна, у адрозненьне ад стальных струн на іншых відаў гітараў. Такія струны маюць больш слабое нацяжэньне (раней струны для клясычнае гітары выраблялі з авечых кішак). Тры «ніжнія» (якія маюць больш нізкі тон гучаньня, але размешчаныя вышэй) струны — «басовыя» — абматываюцца пасрэбраным нікелевым альбо медным дротам.
- Больш слабое нацяжэньне дазваляе рабіць корпус больш лёгкім, рэзануючым, што дазваляе атрымліваць больш насычаны тон гучаньня, а таксама вырабляць грыф з суцэльнага дрэва, без стальнога нацяжніка унутры.