Перайсьці да зьместу

Гэтае цудоўнае жыцьцё

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэтае цудоўнае жыцьцё
It’s a Wonderful Life
Жанр рамантычна-камэдыйны фільм[d], фэнтэзійны фільм[1][2][3], драматычны фільм[1][2], флэшбэк-фільм[d], кінакамэдыя і калядны фільм
Рэжысэр Фрэнк Капра
Сцэнарыст
Заснаваны на The Greatest Gift[d]
Прадусар Фрэнк Капра
У ролях
Кампазытар Дзьмітры Цёмкін
Апэратар Джозэф Ўолкер
Мантаж Ўільям Горнбэк
Мастак Jack Okey[d]
Вытворчасьць Liberty Films
Распаўсюд RKO Radio Pictures і Netflix
Дата выхаду 20 сьнежня 1946 (79 гадоў таму)
Працягласьць 130 хвілін
Краіна ЗША
Мова ангельская
Бюджэт $3,18 мільёна
Прыбытак $3,3 мільёна[4]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Гэ́тае цудо́ўнае жыцьцё» (па-ангельску: It’s a Wonderful Life) — амэрыканская калядная фантастычная кінадрама рэжысэра Фрэнка Капры, прадстаўленая ў 1946 року. Фільм заснаваны на апавяданьні Філіпа ван Дорэна Стэрна «Велічэзны падарунак» (анг. The Greatest Gift), напісаным у 1939 і апублікаваным у 1945 року[5]. Дзякуючы частым тэлевізійным паказам у 1980-я рокі і папулярнасьці ў кінатэатрах фільм у ЗША рэгулярна праглядаюць у калядны пэрыяд.

Галоўны пэрсанаж, Джордж Бэйлі (Джэймз Ст’юарт) — мужчына, які адмовіўся ад уласных мараў дзеля дапамогі іншым, і чыё немінучае самагубства наконадні Раства выклікае ўмяшаньне ягонага анёла-ахоўніка, Кларэнса Одбадзі (Генры Трэверз). Кларэнс паказвае Джорджу лёсы ўсіх тых людзей, каму той дапамог, і як бы зьмянілася жыцьцё ў ягоным мястэчку Бэдфард Фолз, калі б Джордж не зьявіўся на сьвет.

Нягледзячы на нязначныя напачатку прыбыткі з-за высокага кошту вытворчасьці і жорсткае канкурэнцыі ў час выхаду, фільм стаў клясыкай кінэматографу[6][7]. У пракаце ён не дабраў нават 6,3 мільёнаў, неабходных дзеля самаакупнасьці.

Намінаваны на пяць прэміяў Акадэміі, у тым ліку за найлепшы фільм, уключаны ў 100 найлепшых амэрыканскіх фільмаў усіх часоў Амэрыканскага кінаінстытуту[5] і займае 1-е месца ў сьпісе найбольш натхняльных амэрыканскіх фільмаў усіх часоў[8].

  1. 1 2 It's a Wonderful Life // IMDb (анг.) — 1990.
  2. 1 2 FilmAffinity (анг.) — 2002.
  3. http://www.filmstarts.de/kritiken/39990-Ist-das-Leben-nicht-sch%C3%B6n%3F.html
  4. Willian 2006, p. 4.
  5. 1 2 AFI’s 100 Years… 100 Movies 10th Anniversary edition. American Film Institute. Праверана 2012-07-15 г.
  6. It’s A Wonderful Life Sequel in the Works. Time. Праверана 23 November 2014 г.
  7. It's a Wonderful Life. Encyclopedia Britannica. Праверана 2012-07-15 г.
  8. AFI’s 100 Years… 100 Cheers. American Film Institute. Праверана 2012-07-15 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]