RKO Radio Pictures
| RKO Radio Pictures Inc. | |
| Тып | карпарацыя |
|---|---|
| Заснаваная | 1929 (як Radio Pictures Inc., дачынная Radio-Keith-Orpheum Corp.) |
| Краіна | |
| Разьмяшчэньне | 1270 Авэню Амэрык, Нью-Ёрк, Нью-Ёрк |
| Закрытая | 7 сакавіка 1959 |
| Галіна | вытворчасьць фільмаў |
| Прадукцыя | Сьпіс фільмаў |
| Матчына кампанія | Radio-Keith-Orpheum Corp. |
RKO (Radio-Keith-Orpheum) Pictures — адна з галоўных галівудзкіх кінакампаніяў 30-я і 40-я гады XX стагодзьдзя. Яе стварэньне паходзіць з карпарацыі RCA, якая атрымаўшы ўласны патэнт гукавага кіно, адмовілася ад супрацоўнцтва з існуючымі фірмамі і заснавала асобную вытворчасьць і распаўсюд фільмаў RKO.
Хаця RKO не распрацавала сваёй уласнай мадэлі кіно і не стварыла стабільнай арганізацыйнай структуры, ды дасягнула фінансавага посьпеху дзякуючы такім фільмам як «Кінг Конг», «Грамадзянін Кейн» і «Надзвычайныя Эмбэрсаны» Орсана Ўэлса і мюзыклаў з Джынджыл Роджэрс ды Фрэдам Астэра.
У 1950-я гады кампанія пачала губляць сваю значнасьць, і, хаця спробы аднавіць свае пазыцыі рабіў нават эксцэнтрычны міліянэр Говард Г’юз, яна канчаткова была ліквідавана.