Гэльская школа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Гэльскае школьніцтва»
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Дэвіз Падтрымліваем высокі ўзровень ірляндзкамоўнай сярэдняй асьветы па ўсёй краіне
Заснаваная 1973
Разьмяшчэньне Дублін, прасп. Грыфіта, д. 9 (Ірляндыя)
Ключавыя фігуры Блатнада Грэхэн[1]
Галіна сфэра паслугаў
Прадукцыя адукацыя

Гэльская школа (ірл. Gaelscoil, трансьліт. гэлскэл) — ірляндзкамоўная агульнаадукацыйная школа ў Ірляндыі.

У 1-й палове XX стагодзьдзя існавалі толькі ў Гэльшчыне — у заходніх графствах Ірляндыі, дзе пераважала ірляндзкая мова. У 1972 годзе ў графствах Рэспублікі Ірляндыя, дзе пераважала ангельская, зьявілася 16 гэльскіх школаў, зь іх 11 пачатковых і 5 сярэдніх. У 1973 годзе заснавалі ТАА «Гэльскае школьніцтва», якое стала ствараць прыватныя гэльскія школы як у Рэспубліцы Ірляндыя, гэтак і ў Паўночнай Ірляндыі[2]. На верасень 2017 году звыш 53 000 вучняў наведвалі 336 гэльскіх школаў у Рэспубліцы Ірляндыя, зь якіх было 66 сярэдніх (20%). Пагатоў звыш 13 000 вучняў хадзілі ў больш як 40 сярэдніх гэльскіх школаў сталічнага Дублінскага графства. У Паўночнай Ірляндыі звыш 11 000 вучняў хадзілі ў 41 гэльскую школу, у тым ліку ў 6 сярэдніх[3]. З 2000-х гадоў гэльскія школы займелі прэстыж, бо іх выпускнікі ў сувязі зь дзьвюхмоўем сталі паступаць ва ўнівэрсытэт больш як утрая часьцей (22%) за выпускнікоў ангельскамоўных (7%) школаў Ірляндыі[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кантакты (ірл.) // ТАА «Гэльскае школьніцтва», 2018 г. Праверана 30 верасьня 2018 г.
  2. ^ Будова і Рада (ірл.) // ТАА «Гэльскае школьніцтва», 2018 г. Праверана 30 верасьня 2018 г.
  3. ^ Статыстыка (ірл.) // ТАА «Гэльскае школьніцтва», 2018 г. Праверана 30 верасьня 2018 г.
  4. ^ Ларыса Цімошык. «Найцікавейшыя размовы ў Менску — на беларускай мове» // Зьвязда : газэта. — 27 жніўня 2013. — № 159 (27524). — С. 4. — ISSN 1990-763x.