Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Грузінска-расейская вайна (2008)»)
Расейска-грузінская вайна 2008 году
Situtation in Georgia (country).svg
Мапа Грузіі
Дата: 7 жніўня 2008[3] — 16 жніўня 2008 г.[4]
Месца: Паўднёвая Асэтыя, Абхазія, Чорнае мора (Грузія)
Вынік:
Супернікі
Сьцяг Грузіі ГрузіяСьцяг Расеі Расея
Flag of South Ossetia.svgПаўднёвая Асэтыя
Сьцяг АбхазііАбхазія
Камандуючыя
Сьцяг Грузіі Міхаіл СаакашвіліСьцяг Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў
Flag of South Ossetia.svg Эдуард Какойты
Сьцяг Абхазіі Сяргей Багапш
Страты
Сьцяг Грузіі Грузія:
  • Паводле зьвестак Грузіі: 412 загінулых (у тым ліку 170 вайскоўцаў і супрацоўнікаў МУС, 228 мірных жыхароў) 1747 параненых і 24 зьніклых бязь вестак[1]. Паводле зьвестак Расеі, маштабы стратаў каля 3000 чалавек сярод войска і супрацоўнікаў сілавых структураў[2].
Flag of South Ossetia.svg Паўднёвая Асэтыя:
  • Паводле розных ацэнак, ад 365[5] да 1692[6] загінулых.
  • Сьцяг Расеі Расея:

    • Паводле афіцыйных зьвестак — 67 загінулых і 283 параненыя. Паводле іншых зьвестак, ад 71 забітага і 340 параненых вайскоўцаў[1][7] да 400 забітых па вэрсіі Грузіі[8].

    Сьцяг Абхазіі Абхазія:

    • 1 загінулы і 2 параненых[9]

    Расейска-грузінская вайна 2008 году[note 1] (па-грузінску: რუსეთ-საქართველოს ომი) — узброены канфлікт паміж Грузіяй, з аднаго боку, і Расеяй, непрызнанымі Паўднёвай Асэтыяй і Абхазіяй зь іншага. Пачаўся 7 жніўня 2008 году. 16 жніўня 2008 году прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падпісаў перамір’е з Грузіяй[4].

    Пачатак канфлікту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

    3 ліпеня паўднёваасэтынскія паўстанцы спрабуюць забіць Дзімітрыя Санакоева, кіраўніка Часовай адміністрацыі Паўднёвай Асэтыі. Бомба з дыстанцыйным кіраваньнем выбухнула ў той момант, калі картэж Санакоева праяжджаў паблізу. У выніку выбуху пацярпелі тры паліцыянты, што суправаджалі Санакоева.

    29 ліпеня паўстанцкая міліцыя пачынае абстрэльваць вёскі з этнічна зьмяшаным насельніцтвам, якія кантралююцца Грузіяй, у тым ліку тыя, дзе знаходзяцца блёк-пасты грузінскіх міратворцаў. Падчас абстрэлаў выкарыстоўваліся гарматы буйнога калібру (звыш 82 мм), ужываньне якіх забаронена існымі дамоўленасьцямі. Гэты факт афіцыйна прызнаны кіраўніком міратворчых войскаў, расейскім генэралам Маратам Кулахметавым 4 жніўня. Генэрал Кулахметаў 4 жніўня адмыслова згадвае абстрэл вёсак, што знаходзяцца пад грузінскім кантролем, які вёўся 1 ды 2 жніўня з выкарыстоўваньнем артылерыі буйнога калібру. Абстрэлы працягваліся да 7 жніўня — да ўварваньня сухапутных расейскіх войскаў у Грузію.

    1 жніўня на поўнач ад Цхінвалі, па дарозе Эрэдвы-Хейці быў падарваны грузавік-пікап, у якім ехалі шэсьць афіцэраў грузінскай паліцыі, у выніку якога былі цяжка параненыя ўсе 6 паліцыянтаў. Выбух быў ажыцьцёўлены дзьвюмя выбуховымі прыладамі, забясьпечанымі дыстанцыйным кіраваньнем. У ноч на 2 жніўня ад абстрэлу пацярпелі чацьвёра грузінаў. У выніку вымушанага агню войскамі Грузіі ў адказ былі забітыя шэсьць і параненыя 15 жыхароў Цхінвалі.

    3 жніўня расейскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра буйнамаштабную мабілізацыю добраахвотнікаў на Паўночным Каўказе, а таксама надрукавалі абяцаньні казакоў разгарнуць войскі з наймітаў у Грузіі. 4 жніўня паўстанцкі ўрад Паўднёвай Асэтыі распачаў эвакуацыю цывільнага насельніцтва з Цхінвалі й тых вёсак, што знаходіліся пад іхным кантролем. 5 ды 7 жніўня па патрабаваньні прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі спэцыяльны пасланьнік Тэмур Якабашвілі двойчы спрабаваў правесьці перамовы з паўстанцамі, але яго запыты былі адхіленыя.

    Уварваньне Расеі ў Грузію[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

    Без узгадненьня зь міжнароднай супольнасьцю расейскія войскі ў ноч на 6 жніўня ўступілі на тэрыторыю Грузіі праз Роцкі тунэль і заявілі, што з гэтага часу расейскія памежныя войскі кантралююць і другі канец тунэлю. На наступны дзень, 7 жніўня спэцыяльны пасланьнік ад Міністэрства замежных справаў Расеі ня здолеў правесьці напярэдадні ўзгодненыя перамовы па спыненьні агню, спаслаўшыся на адмову з боку паўстанцаў, у той жа час працягваўся абстрэл грузінскіх вёсак. Генэрал Кулахметаў пад час сустрэчы ў Цхінвалі зь міністрам ураду Тымурам Якабашвілі паведамляў аб тым, што ён ня мог уступіць у кантакт з паўстанцамі, і што расейскія міратворцы не маглі спыніць іхныя напады.

    Расейская ракета ў адной з кватэр гораду Горы

    9 жніўня расейская авіяцыя пачала бамбардзіроўкі гораду Горы. У выніку 60 мірных жыхароў загінулі[10]. 12 жніўня бамбардзіроўкі паўтарыліся. У Горы ўвайшлі расейскія войскі. 22 жніўня, пасьля зьнічтажэньня грузінскіх вайсковых аб’ектаў і тэхнікі, расейцы пакінулі горад[11].

    Рэакцыя міжнароднай супольнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

    Украіна асудзіла эскаляцыю канфлікту і заклікала Расею тэрмінова вывесьці сваё войска з Грузіі. Таксама ўкраінскае кіраўніцтва папярэдзіла расейскія ўлады аб непажаданасьці для Ўкраіны выкарыстаньня Чарнаморскага флёту Расеі (які тымчасова базуецца ва ўкраінскім месьце Севастопалі), у гэтай вайне.[12] Пазьней, пасьля ігнараваньня Расеяй гэтага патрабаваньня, Украіна забараніла караблям Чарнаморскага флёту Расеі вярнуцца да Севастопалю[13]. Таксама з Украіны ў Грузію для зьбіцьця расейскіх вайсковых самалётаў пастаўляліся зэнітна-ракетныя комплексы «Бук-М1»(en), што абслугоўваліся падчас вайны ўкраінскімі адмыслоўцамі з гораду Балаклея (Харкаўская вобласьць)[14].

    Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

    1. ^ а б СКП уточнил российские потери во время войны в Южной Осетии, «Lenta.ru», 07.08.2009, 09:44:41(рас.)
    2. ^ Российская разведка обвиняет Грузию в сокрытии масштаба потерь — Lenta.ru, 15 верасьня 2008 г.(рас.)
    3. ^ 7 жніўня — гадавіна грузінска-расейскай вайны // Радыё Свабода, 07 жніўня 2009 г.
    4. ^ а б Мядзьведзеў падпісаў перамір’е з Грузіяй // Lenta.ru, 16 жніўня 2008 г.(рас.)
    5. ^ Список погибших граждан Южной Осетии на сайте «Общественной Комиссии по расследованию военных преступлений в Южной Осетии и помощи пострадавшему гражданскому населению», Osetinfo.ru, 28.10.2008.(рас.)
    6. ^ Грузия не может успокоиться(рас.)
    7. ^ На 3 сентября в результате агрессии Грузии погиб 71 российский миротворец, 340 ранены — Ведомости, 3 верасьня 2008 г.(рас.)
    8. ^ Грузия внушает себе победу над Россией// Михаил Саакашвили подвел итоги войны — Газета «Коммерсантъ» № 142 (3959), 13 жніўня 2008 г.(рас.)
    9. ^ Минобороны Абхазии рассказало об уникальности военной операции в Кодорском ущелье(рас.)
    10. ^ «Вооруженный конфликт в Южной Осетии: суббота»(рас.) // BBC
    11. ^ Civil Georgia: «Police Back in Gori» // civil.ge, 23 August 2008 (анг.)
    12. ^ Огризко перебуває в Тбілісі (укр.)
    13. ^ Україна погрожує заблокувати повернення російських кораблів до Севастополя (укр.)
    14. ^ Генпракуратура Ўкраіны пацьвердзіла, што краіна дапамагала Грузіі падчас жнівеньскага канфлікту // Зьвязда : Газэта. — 17 верасьня 2009. — № 177 (26535). — С. 1. — ISSN 1990-763x.

    Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]


    Памылка цытаваньня: Тэг <ref> існуе для групы «note», але адпаведнага шаблёну {{Крыніцы|група="note"}} ня знойдзена. Магчыма, адсутнічае фінальны тэг </ref>