Перайсьці да зьместу

Грузіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Грузін»)
Грузіны

Грузіны або картвэлы (саманазва: ქართველი ერი картвэлі эры, альбо ქართველები картвэлі) — народ картвэльскай групы, што жыве ў цэнтральнай і заходняй частках Закаўказьзя і складаецца з наступных этнаграфічных групаў:

Акрамя таго, налічваецца шэраг роднасных этнасаў картвэльскага паходжаньня — лазы, што часам лічацца этнаграфічнымі групамі грузінаў.

Ужываюць грузінскую мову. Колькасьць грузінаў у сьвеце больш за 6,8 млн, зь якіх толькі каля 4 млн пражывае на тэрыторыі Грузіі (83 % насельніцтва краіны). Паводле неафіцыйных зьвестак у Расеі пражывае і працуе каля 1 млн грузінаў. Паводле афіцыйных — 198 тысяч (2002 г.).

У Турэччыне — каля 1,5 млн грузінаў, у краінах Заходняй Эўропы і ЗША — больш за 200 тысяч, у Іране — 50 тысяч, ва Ўкраіне — больш за 34 тысячы. Прапарцыйна складаюць прыкметгую дзель у насельніцтве Беларусі