Перайсьці да зьместу

Мэгрэлы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мэгрэлы
მარგალეფი, მეგრელები
Мэрэгелы ў традыцыйнае вопратцы
Агульная колькасьць к.400 тысячаў
Рэгіёны пражываньня Мэгрэлія, Самэгрэла-Зэма Сванэці
Мовы мэгрэльская мова

грузінская мова

Рэлігіі праваслаўе
Блізкія этнасы грузіны

Мэгрэ́лы (па-мэгрэльску: მარგალეფი [mɑrgɑlɛpʰi], па-грузінску: მეგრელები [mɛgrɛlɛbi]) — народнасьць картвэльскае моўнае сям’і. Зьяўляюцца субэтнічнай групай грузінаў. Традыцыйнае насельніцтва гістарычнае вобласьці Мэгрэлія.

Гавораць на мэгрэльскай мове, якая ўваходзіць у картвэльскую моўную сям’ю. Да перапісу 1926 року вылучаліся асобнай народнасьцю.