Гораждзе
| Гораждзе | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Босьнія і Герцагавіна |
|---|---|
| Дзяржаўнае ўтварэньне | Фэдэрацыя Босьніі і Герцагавіны |
| Грамада | Гораждзе |
| Геаграфія | |
| Плошча |
|
| Вышыня НУМ | 345 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 43°40′ пн. ш. 18°59′ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +387 38 |
| Паштовы індэкс | 73000 |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
| Гораждзе на мапе Босьніі і Герцагавіны Гораждзе | |
Го́раждзе[1] (па-басьнійску: Goražde) — горад, цэнтар аднайменнай абшчыны ў Босьніі і Герцагавіне. Разьмешчаны на рацэ Дрыне і зьяўляецца самым усходнім пунктам басьнійска-харвацкай фэдэрацыі ўнутры Босьніі і Герцагавіны. Адлегласьць да Сараева, разьмешчанага на паўночны захад ад гораду, складае 45 км. У горадзе на 90% насельніцтва баснійцы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню Гораждзе быў згаданы ў пэрыяд паміж 1379 і 1404 гадамі. З 1423 па 1878 гады знаходзіўся пад уладай Асманскай імпэрыі. У 1878 — 1918 гадах належаў Аўстра-Вугоршчыне. У Басьнійскай вайне 1992—1995 гадоў, за горад ішлі цяжкія баі паміж сэрбамі і басьнійцамі. У 1993 быў абвешчаны зонай пад абаронай ААН. Паводле Дэйтанскага пагадненьня горад быў уключаны ў басьнійска-харвацкую фэдэрацыі. З тых часоў ён зьяўляецца амаль анклявам, злучаным з астатняй тэрыторыяй фэдэрацыі тонкай палоскай зямлі.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У горадзе разьвіты цэмэнтавая і хімічная прамысловасьці.
Цікавыя факты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Адна з вуліцаў Гораждзя названа ў гонар Джахара Дудаева.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Напісаньне Гораждзе ў адпаведнасьці з мапай да арт. Чарнагорыя. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гораждзе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў