Гомельскае аддзяленьне Беларускай чыгункі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» знаходзіцца на важнейшым стратэгічным скрыжаваньні, якое зьвязвае шляхі з усходу на захад, праз Гомель ажыцьцяўляюцца сувязі з Масквой, Санкт-Пецярбургам, Кіевам, Менскам, многімі іншымі буйнымі гарадамі і прамысловымі рэгіёнамі блізкага і далёкага замежжа. Разьмешчана на тэрыторыі Гомельскай вобласьці; мяжуе з Расеяй і Украінай.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню на тэрыторыі Гомельшчыны чыгуначная лінія прайшла ў 1873 годзе ад станцыі Нова-Вілейск да Гомеля, а ў 1874 годзе ад Гомеля да Ромны (Украіна). Здадзеныя ў дзеяньне першыя ўчасткі Менск-Жлобін і Гомель-Жлобін Ландвара-Роменскай чыгункі (у 1877 годзе перайменавана ў Лібава-Роменскую).

У 1874 годзе — здадзены ў эксплуатацыю ўчастак Гомель-Церахоўка. Участак ад Чырвонага Берага да станцыі Церахоўка Лібава-Роменскай чыгункі і цяпер уваходзіць у Гомельскае аддзяленьне Беларускай чыгункі.

У 1873 годзе ў Гомелі пабудаваны Галоўныя майстэрні па рамонту рухомага саставу, тармазоў, спецабсталявання. З 1928 года гэта — паравозавагонарамонтны завод (ПВРЗ), цяпер ВРЗ. 16 лістапада 1873 — пабудавана паравознае дэпо Гомель.

Другі напрамак Гомельскага аддзяленьня пачаў разьвівацца з адкрыцьця ў 1886 годзе Лунінец-Гомельскай і ў 1887 годзе Гомель-Бранскай чыгуначных ліній, якія ўвайшлі ў склад Палескіх чыгунак, управа якіх знаходзілася ў Вільні. Уведзеная ў работу лініі Лунінец-Гомель, Гомель-Бранск. Станцыя Гомель з гэтага моманту становіцца чыгуначным вузлом.

У 1878 годзе ў Гомелі пачало працаваць Гомельскае чыгуначнае тэхнічнае вучылішча. Вучылішча разьмяшчалася ў аднапавярховым драўляным спэцыяльна пабудаваным для яго будынку з боку вакзала. У 1919 годзе яно было перанайменавана ў Гомельскі чыгуначны тэхнікум (адна са старэйшых сярэднетэхнічных навучальных устаноў Беларусі).

1902 год — уступіў у строй участак Віцебск-Жлобін.

1911 год — участак Васілевічы-Хвойнікі.

1915-1916 гады - участак Славечна-Каленкавічы-Жлобін.

Для павелічэньня прапускной здольнасьці будуюцца другія пуці на ўчастках Гомель-Шчорс (1902 г.), Гомель-Лунінец (1904 г.), Гомель-Бранск (1913 г.), Жлобін-Ворша, Жлобін-Асіповічы (1915 г.).

1919 год — створана Заходняя чыгунка з управю ў г. Гомелі.

1936 год — у выніку разбуйненьня чыгунак з Заходняй чыгункі вылучылася Беларуская чыгунка.

У 1953 годзе ў траўні, з мэтай паляпшэньня кіраваньня рабочай і гаспадарчай дзейнасьцю транспарту БССР, аб'ядналі Беларускую і Менскую чыгункі з управаю ў Менску, а ў вызваленым будынку ўправы дарогі ў Гомелі (вул.Кірава) быў адкрыты Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (БІІЧТ, цяпер БелДУТ). На падставе пастановы Савета міністраў СССР ад 19.09.1946г. «Аб арганізацыі аддзяленьняў чыгунак загадам МШЗ ад 23.09.1946 года на базе двух аддзяленьняў Гомельскага і Жлобінскага і Каленкавіцкага пададдзела арганізавана Гомельскае аддзяленьне Беларускай чыгункі.

Сучасны стан[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У распараджэньні Гомельскага аддзяленьня амаль дзевяцьсот кіламетраў галоўных, станцыйных і пад'язных пуцей, дэпо, шматлікія станцыі і паўстанкі, разьезды і пераезды, вакзалы, дыстанцыі пуці, сігналізацыі і сувязі, пагрузачна-разгрузачных работ, электра- і водазабеспячэньня, санаторый-прафілакторый, дзіцячы аздараўленчы лягер, прадпрыемствы гандлю і харчаваньня, іншыя аб'екты вытворчай і сацыяльнай інфраструктуры.

Структурныя падраздзяленні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Станцыі

  • Гомель
  • Жлобін
  • Каленкавічы
  • Барбароў

Лякаматыўныя дэпо

  • Лякаматыўнае дэпо Гомель
  • Лякаматыўнае дэпо Жлобін
  • Лякаматыўнае дэпо Каленкавічы

Вагонныя дэпо

  • Гомельскае вагоннае дэпо
  • Жлобінскае вагоннае дэпо

Дыстанцыі пуці

  • Гомельская дыстанцыя дароі
  • Жлобінская дыстанцыя дарогі
  • Каленкавіцкая дыстанцыя дарогі

Дыстанцыі сігналізацыі і сувязі

  • Гомельская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі
  • Жлобінская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі
  • Каленкавіцкая дыстанцыя сігналізацыі і сувязі

Іншыя прадпрыемствы

  • Гомельская дыстанцыя ахоўных лесанасаджэньняў
  • Гомельская дыстанцыя грамадзянскіх збудаваньняў
  • Гомельская дыстанцыя электразабесьпячэньня
  • Гомельскі вагонны ўчастак
  • Прамывачна-прапарачная станцыя Барбароў
  • Аддзел матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэньня
  • Гомельская база (транспартная)
  • Вакзал станцыі Гомель
  • Культурна-спартыўны комплекс
  • Санаторый

Даччыныя прадпрыемствы

  • Сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае унітарнае прадпрыемства «Крынкі Ашра»
  • ТЭП «Гомельчыгунтранс»

Начальнікі Гомельскага аддзяленьня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лажкоў Аляксандр Мікалаевіч (1946-1955)
  • Таранюк Ілья Сьпірыдонавіч — (1955-1959)
  • Пётр Аляксандравіч Сыцко —(1959-1961)
  • Сушкоў Іван Якаўлевіч – (1961-1976)
  • Блізьнюк Аркадзь Сяргеевіч — (1976-1984)
  • Гуд Мікалай Аўрамавіч — (1984-1992)
  • Аляксандр Пятровіч Удодаў – (1992-2012)
  • Дворак Рыгор Уладзіміравіч – (2013 – ц.ч.).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • История Белорусской железной дороги из XIX века в век XXI. / В.В. Яновская и др. - Минск: “Мастацкая літаратура”, 2012. – 955с. ISBN 978-985-02-1375-4.
  • Железная дорога Беларуси: История и современность. В. Г. Рахманько, А. В. Бессольнов, В. А. Шоба и др. Под общей редакцией В. Г. Рахманько. — Мн.: ОДО «Триолета», 2001. — 488 с. ISBN 985-6533-02-3.