Гняздычаў
| Гняздычаў | |||||
| Населены пункт | |||||
Кляштар сьв. Герарда | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Львоўская | ||||
| Раён | Стрыйскі | ||||
| Першыя згадкі | 1462 | ||||
| ПГТ з | 1957 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 5,76 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 261 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 49°20′14″ пн. ш. 24°06′19″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 3823 чал. (2025)[1] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 3239 | ||||
| Паштовы індэкс | 81740 | ||||
| КОАТУУ | 4621555300 | ||||
| Сайт | gnizdichiv.at.ua | ||||
| Гняздычаў на мапе Ўкраіны ± Гняздычаў | |||||
Гняздычаў (па-ўкраінску: Гніздичів) — мястэчка ў Стрыйскім раёне Львоўскай вобласьці, адміністрацыйны цэнтар Гняздычаўскай сельскай рады. Знаходзіцца на правым беразе ракі Стрыю, за 4 км на поўдзень ад Жыдачава.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Кахавіна вядомае з 1646 року — часу зьявы там Цудатворнага абразу Маці Божай Кахавінскай. На гэтым месцы сьпярша была збудаваная капліца для абразу, з 1748 року — прасторную драўляную царкву. Побач зь ёю паўстаў кляштар кармэлітаў.
За гэты час было зафіксавана багата выпадкаў ацаленьняў перад абразом, а таму адмысловая камісія, што вывучала гэтую зьяву, абвясьціла яго цудатворным. Гэта адбылося 26 траўня 1755 року.
У 1789 за аўстрыйскім імпэратарам Ёзэфам II кляштар быў ліквідаваны і адроджаны толькі ў 1855 року. Тады ж была адноўленая даўняя капліца і рэстаўраваны абраз. У 1868 року адбылося закладаньне новага храму, які быў асьвечаны 1 верасьня 1894 року.
Значнаю падзеяю ў гісторыі Кахавіна стаў дзень 15 жніўня 1912 року, калі адбылася каранацыя абраза, на якую сабралася вялікая колькасьць пілігрымаў ня толькі з Галічыны, але й іншых краінаў Эўропы.
З 1931 кляштарам валодалі айцы езуіты, якія перад Другою сусьветнаю вайною вывезьлі абраз Кахавінскай Маці Божай у Польшчу.
У сакавіку 1990 даўнюю сьвятыню ўзялі пад сваю апеку айцы рэдэмптарысты, якія ня толькі вярнулі старую назву вёсцы, але й прыкладаюць намаганьні дзеля вяртаньня колішняе славы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Замкі і храмы Ўкраіны (укр.)
- Украіна інкогніта (укр.)