Гжэгаж Тамасевіч
| Гжэгаж Тамасевіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 5 траўня 1996 (29 гадоў) | |
| Рост | 167 см | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Пяст Глівіцы | |
| Нумар | 20 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2018 | Арка Гдыня | 18 (1) |
| 2016—2018 | → Погань Седльцы[d] | 66 (10) |
| 2018—2022 | Сталь Мелец | 127 (19) |
| 2022— | Пяст Глівіцы | 110 (5) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Гжэ́гаж Тамасе́віч (па-польску: Grzegorz Tomasiewicz; нар. 5 траўня 1996 году) — польскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Пяст».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Займаўся футболам у роднай Явожне. Пасьля прайшоў акадэмію хожаўскага «Руху» і варшаўскай «Легіі». Улетку 2013 году быў пераведзены да складу рэзэрвовай каманды сталічнага клюбу. У тым жа годзе дэбютаваў у складзе рэзэрвістаў. У лютым 2015 году прыяднаўся да «Арцы», у складзе якой запачаткаваў кар’еру ў Першай лізе, згуляўшы 9 траўня першы матч супраць «Бытовіі». Пасьля таго, як «Арка» атрымала месца ў Экстраклясе, гулец быў аддадзены ў арэнду ў седлецкую «Погань»[2]. У новым клюбе хутка здабыў месца ў стартавым складзе. Па вяртаньні з арэнды разьвітаўся з гдынскім клюбам і прыяднаўся да мелецкай «Сталі». З клюбам у сэзоне 2019—2020 гадоў атрымаў падвышэньне, а таксама дэбютаваў у Экстраклясе, згуляўшы 25 жніўня 2020 году матч супраць плоцкай «Віслы». Першы гол у эліце здабыў 28 лістапада ў матчы супраць «Ягелёніі». У 2022 годзе стаў футбалістам «Пяста».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ↑ «Tomasiewicz kolejny sezon w Pogoni Siedlce». Arka.