Перайсьці да зьместу

Геруцішкі II

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Геруцішкі II
лац. Gieruciški II
лет. Girutiškė II
Краіна: Летува
Павет: Уцянскі
Раён: Ігналінскі
Насельніцтва: 26 чал. (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°31′19″ пн. ш. 26°18′4″ у. д. / 55.52194° пн. ш. 26.30111° у. д. / 55.52194; 26.30111Каардынаты: 55°31′19″ пн. ш. 26°18′4″ у. д. / 55.52194° пн. ш. 26.30111° у. д. / 55.52194; 26.30111
Геруцішкі II на мапе Летувы
Геруцішкі II
Геруцішкі II
Геруцішкі II

Геруцішкі II, Герутышкі (лет. Girutiškė II) — вёска ў Летуве, каля Дзісенскага возера. Уваходзяць у склад Дукштанскага староства Ігналінскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 26 чалавек.

Герута[1] (Gerutha) — імя германскага паходжаньня[2], якое зьвязваюць зь імём Гера[3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

  1. ^ Райтаровська Н. Загадка походження Рагнара Лодброка // Феномен Європи: від традиційного до сучасного: збірник матеріалів студентсько-аспірантської наукової конференції (Львівський університет імені Івана Франка, 10-11 листопада 2017 р.). — Львів, 2017. С. 76.
  2. ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 29.
  3. ^ Горенко О. Антропонімічний вимір постмодерної літератури. Монографія. — Берегове-Ужгород, 2020. С. 63.
  4. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  5. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  7. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 196.