Геруцішкі I
Геруцішкі I лац. Gieruciški I | |
лет. Girutiškė I | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Уцянскі |
Раён: | Ігналінскі |
Насельніцтва: | 17 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°31′12″ пн. ш. 26°18′14″ у. д. / 55.52° пн. ш. 26.30389° у. д.Каардынаты: 55°31′12″ пн. ш. 26°18′14″ у. д. / 55.52° пн. ш. 26.30389° у. д. |
Геруцішкі I |
Геруцішкі I, Герутышкі (лет. Girutiškė I) — вёска ў Летуве, каля Дзісенскага возера. Уваходзяць у склад Дукштанскага староства Ігналінскага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 17 чалавек. Знаходзяцца за 4 км ад Старых Дукштаў.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герута[1] (Gerutha) — імя германскага паходжаньня[2], якое зьвязваюць зь імём Гера[3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1902 год — 18 чалавек у трох засьценках Герутышках[7]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Райтаровська Н. Загадка походження Рагнара Лодброка // Феномен Європи: від традиційного до сучасного: збірник матеріалів студентсько-аспірантської наукової конференції (Львівський університет імені Івана Франка, 10-11 листопада 2017 р.). — Львів, 2017. С. 76.
- ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 29.
- ^ Горенко О. Антропонімічний вимір постмодерної літератури. Монографія. — Берегове-Ужгород, 2020. С. 63.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 197.