Георг Ом
Георг Ом | |
| па-нямецку: Georg Simon Ohm | |
| Дата нараджэньня | 16 сакавіка 1789[1][2][3][…] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 6 ліпеня 1854[1][2][3][…] (65 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | фізык, матэматык, прафэсар унівэрсытэту |
| Навуковая сфэра | фізыка |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Лёнданскае каралеўскае таварыства, Баварская акадэмія навук[d], Пруская акадэмія навук[d] і Турынская акадэмія навук[d][4] |
| Навуковы кіраўнік | Карл Крысціян фон Лангсдорф[d] |
| Вучні | Ёган Пэтэр Густаў Лёжэн Дырыхле[d][1] |
| Узнагароды | |
Георг Сыман Ом (па-нямецку: Georg Simon Ohm; 16 сакавіка 1789, Эрлянген — 6 ліпеня 1854, Мюнхэн) — нямецкі фізык. У ягоны гонар названая адзінка вымярэньня супраціву ом.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў сям’і беднага сьлесара. Бацька яго, дастаткова разьвіты й адукаваны чалавек, зь дзяцінства прывучаў сына да фізыкі і матэматыкі і ў рэшце рэшт адправіў яго вучыцца ў гімназію. У 1806 годзе Ом, скончыўшы курс у гімназіі, пачаў вывучаць матэматычныя навукі ў Эрлягенскім унівэрсытэце, але ўжо пасьля трох сэмэстраў кінуў унівэрсытэт і пачаў працаваць настаўнікам у Готштаце (Швайцарыя). У 1809 пакінуў Швайцарыю і, пераехаўшы ў Ноенбург, цалкам прысьвяціў сябе вывучэньню матэматыкі; у 1811 абараніў у Эрлянгене доктарскую дысэртацыю і з 1811 г. па 1813 г. ў якасьці прыват-дацэнта чытаў там жа лекцыі па матэматыцы, але ўжо ў 1813 прыняў месца выкладчыка па матэматыцы ў Бамбэргу (1813—1817), адкуль перайшоў затым на такую ж пасаду ў Кёльне (1817—1828). На працягу свайго знаходжаньня ў Кёльне Ом апублікаваў свае знакамітыя працы па тэорыі гальванічнага круга.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- 1 2 Georg Ohm // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 Georg Simon Ohm // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 3 www.accademiadellescienze.it (італ.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Георг Ом — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|