Гэнры Філдынг
Гэнры Філдынг | |
Henry Fielding | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Henry Fielding |
Псэўданімы | "Капітан Геркулес Вініґар", некаторыя працы апублікаваны ананімна |
Нарадзіўся | 22 красавіка 1707 Шэрфэм, Ґлансбэрі, Сомэрсэт, Англія |
Памёр | 8 кастрычніка 1754 Лісабон, Партуґалія |
Пахаваны | |
Бацькі | Edmund Fielding[d][1][2] Sarah Gould[d][3][2] |
Сужэнец | Charlotte Craddock[d][2] і Mary Daniel[d][2] |
Дзеці | Henrietta Fielding[d][3], William Fielding[d][3] і Allen Fielding[d][3] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Міравы судьдзя, навэліст, драматург |
Гады творчасьці | 1728—1754 |
Кірунак | Асьветніцтва |
Жанр | сатыра, круцельскі раман (пікарэска) |
Мова | ангельская мова[4] |
Творы на сайце lib.ru |
Гэнры Філдынг (па-ангельску: Henry Fielding, 22 красавіка 1707 — 8 кастрычніка 1754) — ангельскі пісьменьнік, аўтар шэрагу навэлаў і драм, вядомы за свой жыцьцёвы гумар і сатырычную ўвішнасьць. Аўтар рамана «Гісторыя Тома Джонса, знойдзеныша».
Біяґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1726 Філдынг атрымаў адукацыю ў арыстакратычным Ітанскім каледжы, дзе напаткаў свайго будучага пажыцьцёвага сябра Ўільяма Піта (старэйшага). Яго сястра, Сара Філдынг, таксама зьдзейсьнілася ў ролі пісьменьніцы. Пасьля недарэчнага здарэньня з маладой кабетай, з-за якога яму пагражалі праблемы з законам, ён пераехаў у Лёндан, дзе й пачынаецца яго літаратурная кар’ера.
У 1728 ён піша сваю камэдыю «Каханьне ў некалькіх масках» (па-ангельску: Love in Several Masques), якую ставяць у аднім з двух найлепшых тэатраў гораду. Празь некаторы час, Філдынг едзе ў Лэйдэнскі ўнівэрсытэт, каб вучыць клясычныя мовы й юрыспрудэнцыю, аднак з-за недахопу грошай мусіў вярнуцца зваротна ў Лёндан і пачаць працаваць пісьменьнікам у тэатры.
Пасьля вяртаньня ў Ангельшчыну Філдынгу здаецца, што ён знайшоў сябе ў драматургіі. Яго наступнай камэдыяй стала п’еса «Франт з Тэмпла» (1730), дзе распавядаецца аб студэнце-прайдзісьвеце, які пасылае дадому вялізарныя рахункі на сьвечы, чарнілы, пёры, чым выклікае жах у сваіх бацькоў. Яны пачынаюць пужацца, каб ён не звар’яцеў ад упартых заняткаў. У тым жа годзе выходзіць камэдыя «Палітык з кавярні, альбо судьдзя ў пастцы» — прыклад даволі сьмелай сацыяльнае сатыры.
Жанравы пераход Філдынга ад камедыі гумараў да фарсу сымбалізуе камэдыя «Аўтарскі фарс» (1730), якая паставіла пісьменьніка ў шэраг вядучых драматургаў Ангельшчыны.
Па-сапраўднаму вялікай падзеяй у творчасьці Філдынга стала яго другая камэдыя — «Трагедыя трагедый, альбо Жыцьцё й сьмерць Хлопчыка-з-пальчык Вялікага» (1731) (да якой Ўільям Хогарт распрацаваў франтысьпіс). Дзеяньне адбываецца пры двары караля Артура, дзе вялікі герой Хлопчык-з-пальчык перамагае ворагаў, дабіваецца каханьня волатак і прынцэс, але ў канцы загінае, будучы зьедзеным рудой каровай. П’еса карысталася вялікім посьпехам сярод гледачоў і нават атрымала слова ўхвалы ад Джонатана Сўіфта.
У сваіх наступных п’есах Філдынг ставіць на мэце адлюстраваць тую галечу й карупцыю, якая прыйшла на зьмену тыраніі. У сваім творы «Дон Кіхот у Англіі» («Don Qvixote in England», 1734) ён дае магчымасьць чытачу павандраваць разам з Рыцарам Маркотнага Вобразу, ацэньваючым поглядам паназіраць за тагачаснымі ангельскімі парадкамі й жахнуцца ад шматлікіх сацыяльных пачвараў — сквайраў, мэраў і шынкароў. У п’есе «Жыцьцё й сьмерць Цьвярозага Сэнсу» распавядаецца пра барацьбу каралевы Цьвярозы Сэнс з Папамі й Законам, якія дабіваюцца яе сьмерці. Гэты твор уваходзіць у склад камэдыі «Паскін, драматычная сатыра на сучаснасьць» («Pasquin, a Dramatick Satire on the Times», 1736), дзе ён наведвае выбары, а дакладней, рэпетыцыю камэдыі пад назвай «Выбары». У сваім «Гістарычным каляндары за 1736 год» (The Historical Register for the Year 1736) праз майстэрска прыхаваную сатыру ён аблічае брытанскі ўрад і робіць агляд сацыяльных і маральных «каштоўнасьцяў» тагачаснага грамадзтва. Некаторыя з гэтых прац Філдынга былі бязьлітасна раскрытыкаваныя тагачасным урадам на чале з сэрам Робэртам Ўолпалам.
Закон аб тэатральнай цэнзуры 1737 году быў вынікам працы Філдынга гэткага пэрыяду. Апошняй кропляй цярпеньня Ўолпола была поўная сатырычнай зьедлівасьці п’еса «Прысьвячэньне публіцы» (па-ангельску: The Vision of the Golden Rump), пасьля якой ён унёс у абедзьве палаты парляманту прыняты неўзабаве законапраект аб тэатральнай цэнзуры. Відавочна, што пасьля прыняцьця такога закону, ставіць п’есы ў жанры палітычнай сатыры было ўжо фактычна немагчыма. У такіх варунках, Філдынгу нічога не заставалася, як пакінуць тэатар і пачаць ізноў працаваць у плыні юрыспрудэнцыі. Каб пракарміць сваю жонку й дваіх дзяцей, Філдынг пачынае займацца адвакацкай дзейнасьцю. У гэты час ён піша свае апавядальныя творы.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэнры Філдынг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- ^ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ а б в г Kindred Britain
- ^ а б в г Lundy D. R. Henry Fielding // The Peerage (анг.)
- ^ Fielding, Henry, 1707-1754 // CONOR.SI