Гезгалы (вёска)
Выгляд
| Гезгалы лац. Hiezhały / Giezhały | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Зьдзецельскі |
| Сельсавет | Жукоўшчынскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°36′00″ пн. ш. 25°22′22″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 98 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1563 |
| СААТА | 4223824011 |
| Нумарны знак | 4 |
| Гезгалы на мапе Беларусі ± Гезгалы | |
Ге́згалы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Моўчадзі. Уваходзяць у склад Жукоўшчынскага сельсавету Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Кезгайла складаецца з фармантаў -кес- (-гес-), які паходзіць ад гоцкага gais 'суліца, кап’ё', і -гайл-, які паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[2]. Такім парадкам, імя Кезгайла азначае «жвавае кап’ё»[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 170 чалавек
- 2010 год — 98 чалавек
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 197.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.