Гарады і вёскі Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Xqbot (гутаркі | унёсак) у 23:29, 25 жніўня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Гарады і вёскі Беларусі — шматтомная энцыкляпэдыя на беларускай мове, выданьне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру, Выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя» імя Петруся Броўкі. Выпуск выданьня ажыцьцяўляецца на заказ і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У даведніку на падставе найноўшых архіўных і іншых крыніц адлюстраваны гісторыя і сучасны эканамічны і культурны стан усіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Беларусі — 6 абласьцей, 118 раёнаў, а таксама ўсіх населеных пунктаў кожнага раёну, у тым ліку тых, якія перасталі існаваць.

Зьмяшчае шмат каляровых і чорна-белымі здымкаў, малюнкаў, мапаў.

Бібліяграфія

  1. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
  3. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. SBN 985-11-0373-X.
  4. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0.
  5. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. — 727 с. ISBN 978-985-11-0409-9.
  6. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / У. Д. Будзько і інш. — Мн.: БелЭн, 2009. — 591 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
  7. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2009. — 542 с. ISBN 978-985-11-0452-5.
  8. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 1. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978—985-11-0302-3.
  9. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6.

Ацэнкі

Былая загадчыца адной з рэдакцыяў «БелЭн» Тамара Кароткая адзначае, што шматтомныя энцыкляпэдыя «Гарады і вёскі Беларусі» — гэта прадукт досыць даўні, гэта яшчэ напрацоўкі Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру дваццацігадовай даўнасьці[1].

Памылкі

У энцыкляпэдыі дапушчана шмат памылак. Самыя распаўсюджаныя: альфабэтнае сартаваньне артыкулаў паводле расейскамоўнага напісаньня, недакладныя зьвесткі[2][3], поўдзень блытаецца з поўначчу, пунктуацыйныя і стылістычныя памылкі.

Прыклады памылак:

  • Т. 3, кн. 1. Берасьцейская вобласьць
    • Іванаўскі раён
  1. «Крочаўскі...» на старонцы 359. Павінна быць Кротаўскі.
  2. «Сочаўскі...» на старонцы 359. Павінна быць Сачыўскі.
  3. «Снічаўскі...» на старонцы 359. Павінна быць Снітаўскі.
    • Івацэвіцкі раён
  1. старонка 439, мапа Івацэвіцкага раёну: пазначана няслушная назва — Белавічы, замест Бялавічы.
  • Т. 4, кн. 2. Берасьцейская вобласьць
    • Камянецкі раён
  1. «Вярховіцкі, Воўчынскі...» на старонцы 8. Альфабэтнае сартаваньне артыкулаў паводле расейскамоўнага напісаньня.
    • Ляхавіцкі раён
  1. «Нацкі, Агарэвіцкі...» на старонцы 249. Альфабэтнае сартаваньне артыкулаў паводле расейскамоўнага напісаньня.
    • Маларыцкі раён
  1. «Масевіцкі, Макранскі...» на старонцы 323. Няслушнае сартаваньне артыкулаў.
    • Пінскі раён
  1. Парушаны парадак населеных пунктаў: Ботава, Бердуны, Бярозавічы... Вулька-Гарадзішчанская, Выжлавічы, Вылазы, Высокае, Вулька Лаўская...
  2. «Пасяніцкі, Парахонскі...» на старонцы 365. Няслушнае сартаваньне артыкулаў.
  3. «Малая Вулька — вёска ў Хойнаўнскім с/с...» на старонцы 432. Памылка ў назьве, слушная назва — Хойнаўскі.
    • Пружанскі раён
  1. «Вялікі Краснік... за 30 км на ПнЗ ад Пружан... 47 км ад чыг. ст. Аранчыцы...» і «Малы Краснік... за 31 км на ПнУ ад Пружан... 48 км ад чыг. ст. Аранчыцы...» на старонках 500 і 520. Памылка ў адлегласьці і арыентаваньні.
  2. «Гарадняны... за 10 км на Пд ад Пружан... 5 км ад чыг. ст. Аранчыцы...» на старонцы 501. Памылка ў адлегласьці і арыентаваньні.
  3. «Інтэрнацыянальны... за 12 км на Пд ад Пружан... 4 км ад чыг. станцыі Аранчыцы...» на старонцы 508. Памылка ў адлегласьці.
  4. «Каштанаўка... за 7 км на Пд ад Пружан... 6 км ад чыг. станцыі Аранчыцы...» і «Чахец... за 18 км на Пд ад Пружан… 10 км ад чыг. станцыі Аранчыцы...» на старонках 511 і 542. Памылка ў адлегласьці.
  5. «Лінова... за 12 км на Пд ад Пружан...» на старонцы 517. Памылка ў адлегласьці.
  6. «Малыя Якавічы... за 2 км на Пн ад Пружан... 23 км ад чыг. ст. Аранчыцы...» на старонцы 520. Памылка ў адлегласьці.
  7. «Пружаны... 12 км ад чыг. ст. Аранчыцы на лініі Баранавічы—Брэст...» на старонцы 480. Памылка ў адлегласьці.
  8. «Слабодка... за 10 км на Пн ад Пружан... 23 км ад чыг. станцыі Аранчыцы...» на старонцы 535. Памылка ў адлегласьці і арыентаваньні.
  9. «Сланімцы... за 5 км на Пд ад Пружан... 8 км ад чыг. ст. Аранчыцы...» на старонцы 535. Памылка ў адлегласьці.
  • Т. 8, кн. 1. Менская вобласьць
    • Валожынскі раён
  1. «Ляшчоўскі, Лоскаўскі, Ластаянцаўскі... Вішнеўскі, Валожынскі...» на старонцы 335. Альфабэтнае сартаваньне артыкулаў паводле расейскамоўнага напісаньня.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі