Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Гарады і вёскі Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Можна даведацца, якая значнасьць гэтага выданьня? — Wizardist г 01:09, 25 красавіка 2012 (FET)

Кажуць, ледзь не адзінае больш-менш прыстойнае выданьне «Беларускай энцыкляпэдыі» за апошні час. З улікам аб'ёму, пэўнай навізны матэрыялу і, вядома, месца выданьня значнасьць безумоўна ёсьць. --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 01:28, 25 красавіка 2012 (FET)
Калі гэта ня значнае выданьне, то я зусім ня ведаю значных выданьняў. Гэта, я так разумею, першая спроба напісаць пра ўсе населеныя пункты Беларусі, дэталёва. Думаю, вы заўважылі, у Вікіпэдыі ёсьць і шаблён {{Літаратура/Гарады і вёскі Беларусі}}, таксама паглядзіце колькі артыкулаў спасылаюцца на гэты даведнік. --Ліцьвін (гутаркі) 01:37, 25 красавіка 2012 (FET)

Вікіпэдыя — ня сайт рэцэнзіяў, таму падобныя дакладныя выяўленьні памылак — лішняе, акрамя таго зьяўляецца арыгінальным дасьледваньнем. З трох спасылак на крыніцы толькі адна зьмяшчае прыклад памылак і недакладнасьцяў, у астатніх аналіз прыведзены толькі ў камэнтарах, што не зьяўляецца аўтарытэтнай крыніцай. Увогуле, сэкцыя «Ацэнкі» звычайна ўтрымлівае ацэнкі людзьмі, выданьнямі і г. д. — Wizardist г 20:45, 2 чэрвеня 2012 (FET)

Значыць трэба стварыць разьдзел Памылкі. Лічу, што такія памылкі можна зьмяшчаць, бо яны не патрабуюць удакладненьняў і нейкага аналізу. А калі будуць больш значныя памылкі, тыпу была царква ці не было, то тады вядома трэба і спасылку дадаць. --Ліцьвін (гутаркі) 20:52, 2 чэрвеня 2012 (FET)
Тут ёсьць яшчэ пытаньне ня толькі «можна/ня можна», а тое, што, напрыклад, зьвесткі пра адсутнасьць/наяўнасьць прабелаў у тэкстах ня маюць ніякай энцыкляпэдычнай вартасьці, а Вікіпэдыя не каталёг для збору такіх памылак. Адна справа фактычныя памылкі, зусім жа іншая тыпаграфскія або неістотныя. --Red_Winged_Duck 15:23, 4 чэрвеня 2012 (FET)
Пагаджуся, вядома, прабелы — гэта неістотныя памылкі. Але пакуль я чытаю гэтую энцыкляпэдыю, я зьбіраю і ўсе заўважаныя памылкі. Добра, я ствару ў сябе асобную старонку з усімі памылкамі, а ў артыкул буду дадаваць толькі істотныя. --Ліцьвін (гутаркі) 15:34, 4 чэрвеня 2012 (FET)
Лепей, калі ласка, трымайце ўсе памылкі ва ўласнай прасторы, а ў артыкуле прывядзіце зьвесткі паводле крыніц, інакш гэта арыгінальнае дасьледваньне. Плюс, пазначаць, што ў нейкай вёсцы пазначаны няслушны год зьмены кіраўніка — глупства. Лепей, калі маеце кнігу на руках, загрузіце яе вокладку на ўмовах добрасумленнага выкарыстаньня. — Wizardist г 15:46, 4 чэрвеня 2012 (FET)
Плюс, пазначаць, што ў нейкай вёсцы пазначаны няслушны год зьмены кіраўніка — глупства. Не зразумеў, пра што вы? Лепей, калі маеце кнігу на руках, загрузіце яе вокладку на ўмовах добрасумленнага выкарыстаньня. Вокладку якой кнігі? --Ліцьвін (гутаркі) 19:24, 4 чэрвеня 2012 (FET)
Гэтай, напрыклад, вокладку першага тому. Ці калі ў вас ёсьць увесь збор — пакласьці ўсё роўна на паліцу, сфатаграфаваць, і можна ў Вікісховішча. :) — Wizardist г 20:11, 4 чэрвеня 2012 (FET)
На жаль, так і не знайшоў першы том энцыкляпэдыі. А вось усе астатнія ёсьць. --Ліцьвін (гутаркі) 20:30, 4 чэрвеня 2012 (FET)

А што кніга №3 ужо прадаецца? --Ліцьвін (гутаркі) 21:11, 28 лістапада 2012 (FET)

Сапраўды, ужо можна набыць. --Ліцьвін (гутаркі) 13:27, 1 сьнежня 2012 (FET)

Ня ведаю чаму, але адноўленая выява чамусьці адлюстроўваецца некарэктна. --Ліцьвін (гутаркі) 02:22, 5 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Выяву абнавіў. --Ліцьвін (гутаркі) 21:27, 6 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Мапы раёнаў і абласьцей зьніклі, бо звольніўся картограф. Апошняга і дагэтуль няма. --Ліцьвін (гутаркі) 14:23, 27 траўня 2019 (MSK)[адказаць]

Заканчэньне сэрыі

[рэдагаваць крыніцу]

Раней пісаў, што плянавалася ў 2020 годзе надрукаваць дзьве апошнія кнігі. У выніку 1 верасьня 2020 году дырэктар БелЭн Вольга Ваніна паведаміла, што ў кастрычніку ўбачыць сьвет чарговы том пра населеныя пункты Віцебшчыны. На двары ўжо сярэдзіна сьнежня, а за ўвесь 2020 год няма ніводнай кнігі. Цікава, можа 2020 год будзе першым годам, калі ня будзе выдадзена ніводнай кнігі. --Ліцьвін (гутаркі) 21:40, 15 сьнежня 2020 (+03) не прадаецца.[адказаць]

Атрымалася, што ў 2021 годзе адразу былі выдадзеныя дзьве кнігі — Т. 10, кн. 4 і Т. 10, кн. 5. Пры гэтым чамусьці кн. 4 практычна нідзе не прадаецца. --Ліцьвін (гутаркі) 15:11, 20 ліпеня 2021 (+03)[адказаць]