Гарадзенская дыяцэзія
Выгляд
Гарадзенская дыяцэзія | |
---|---|
Дэканатаў | 16 |
Парафіяў | 170 |
Сьвяты апякун | Княжыч Казімер |
Ардынарый | Аляксандр Кашкевіч |
Дапаможны біскуп | Юзаф Станеўскі |
Гарадзе́нская дыяцэ́зія (па-лацінску: Dioecesis Grodnensis) — каталіцкая дыяцэзія (япархія) ў Беларусі. Утвораная 13 красавіка 1991. Займае тэрыторыю Гарадзенскае вобласьці. Цэнтар у Горадні. Сьвяты апякун - Княжыч Казімер. Насяляе біскупства 630 тыс. вернікаў.
Структура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дыяцэзія аб'ядноўвае:
- Астравецкі дэканат,
- Ашмянскі дэканат,
- Бераставіцкі дэканат,
- Ваўкавыскі дэканат,
- дэканат Горадня-Захад,
- дэканат Горадня-Ўсход,
- Зьдзецельскі дэканат,
- Іўеўскі дэканат,
- Лідзкі дэканат,
- Мастоўскі дэканат,
- Наваградзкі дэканат,
- Радунскі дэканат,
- Сапоцкінскі дэканат,
- Смаргонскі дэканат,
- Слонімскі дэканат,
- Шчучынскі дэканат.
Да дыяцэзіі адносяцца Гарадзенская сэмінарыя і Гарадзенскі Катэхетычны Інстытут.
Біскупы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- з 13 красавіка 1991: Аляксандар Кашкевіч
- 4 ліпеня 1998 – 14 сьнежня 2005: Антоні Дзям’янка (дапаможны)