Ганья Янагіхара
| Ганья Янагіхара | |
| па-ангельску: Hanya Yanagihara | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 20 верасьня 1974[1][2] (51 год) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | навэлістка, журналістка, пісьменьніца, magazine writer |
| Гады творчасьці | 2008 — цяпер |
| Мова | ангельская[3][4] |
| Дэбют | 2008 |
| Значныя творы |
|
| Узнагароды | Kirkus Prize[d] (кастрычнік 2015)
|
Га́нья Янагіха́ра (часам Янагіга́ра, па-ангельску: Hanya Yanagihara; 20 верасьня 1974, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) ― амэрыканская пісьменьніца, выдаўчыня і травэлягіня[5].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ганья — гавайка ў чацьвертым пакаленьні, якая нарадзілася ў Лос-Анджэлесе. Ейны бацька, гематоляг / анколяг Рычард Янагігара паходзіць з штату Гаваі, а ейная маці нарадзілася ў Сэуле. У дзяцінстве Янагігара часта пераяжджала з сваёй сям’ёй, жывучы на Гаваях, у Нью-Ёрку, Мэрылэндзе, Каліфорніі і Тэхасе. Яна навучалася ў сярэдняй школе Пунахоў на Гаваях[6].
Пасьля заканчэньня Сьміт-каледжу ў 1995 годзе Г. Янагігара пераехала ў Нью-Ёрк і некалькі гадоў працавала публіцысткай. У 2007 годзе Г. Янагігара пачала пісаць для часопіса Condé Nast Traveler, дзе займала пасаду рэдактаркі да 2015 году. Пазьней яна перайшла працаваць у стыльны часопіс T: The New York Times Style Magazine[7].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ейны першы раман, «Людзі на дрэвах», заснаваны на рэальнай гісторыі вірусоляга Даніэля Карлтана Гайдушэка. Твор прызнаны адным зь лепшых раманаў 2013 году[5].
У сакавіку 2015 году выйшаў раман «Маленькае жыцьцё», які таксама атрымаў пераважна станоўчыя водгукі[8].
У 2022 годзе пісьменьніца выдала новы раман, які пісала шэсьць гадоў. Раман называецца «Да раю» (To paradise)[9]. Твор налічвае 720 старонак, дзеяньне яго адбываецца ў трох часавых прасторах — 1893, 1993 і 2093 гадах[10].
Пісьменьніца зьяўляецца хаўрусьніцай ЛГБТ-руху, у раманах закранае квір-тэмы[9].
У 2025 годзе «Маленькае жыцьцё» і «Да раю» забаранілі распаўсюджваць у Беларусі[11].
Кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- The People in the Trees (Людзі на дрэвах), London, Atlantic Books, 2015, 384 p. (ISBN 978-0-85789-897-5)
- A Little Life (Маленькае жыцьцё): a novel, New York, Anchor, 2015, 832 p. (ISBN 978-0-8041-7270-7)
- To Paradise (Да раю): a novel, New York, Doubleday, 2022, 720 p. (ISBN 978-0-385-54793-2)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Hanya Yanagihara // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ https://www.gradesaver.com/author/hanya-yanagihara
- ↑ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ Yanagihara, Hanya // CONOR.SI
- 1 2 Nazaryan, Alexander. (19 сакавіка 2015) Author Hanya Yanagihara’s Not-So-Little Life (анг.). Newsweek.
- ↑ Claire Armitstead. (9 студзеня 2022) Hanya Yanagihara: «I have the right to write about whatever I want» (анг.). The Guardian.
- ↑ Alexandria Symonds. (21 жніўня 2017) T Magazine’s New Editor: From Glossies to Global Vision (анг.). The New York Times.
- ↑ Maloney, Jennifer. (3 верасьня 2015) How A Little Life Became a Sleeper Hit (анг.). WSJ.
- 1 2 Уладзіслаў Гарбацкі. (22 лютага 2024) Да раю разам з Ганьяй Янагіхарай. «Новы Час».
- ↑ Singh-Kurtz, Sangeeta. (14 красавіка 2021) The Author of A Little Life Has a New Book (анг.). The Cut.
- ↑ В Беларуси запретили книги Паланика, Янагихары и жены польского главы МИД (рас.) Reform.news(be)