Галіна Каржанеўская
Галіна Каржанеўская | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 27 жніўня 1950 (74 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Паэтка, пісьменьніца, настаўніца |
Гады творчасьці | З 1973 |
Жанр | Верш, эсэ, п'еса |
Мова | Беларуская |
Дэбют | 1973 |
Значныя творы | «На мове шчасця» (1973), «Невымоўнае» (1991), «Што варта радасці і слёз…» (2013) |
Галíна Каржанéўская (27 жніўня 1950, в. Лясішча, Слуцкі раён, Менская вобласьць, БССР) — беларуская паэтка, пісьменьніца, настаўніца і грамадзкая дзяячка.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася 27 жніўня 1950 году ў в. Лясішча, Слуцкім раёне Менскай вобласьці ў сям’і служачых. Пераехала ў в. Янушкавічы Лагойскага раёну, калі бацьку накіравалі ў мясцовы саўгас дырэктарам.
У 1968 годзе скончыла Янушкавіцкую сярэднюю школу і паступіла на філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З трэцяга курса перавялася на завочнае адзьдзяленьне ў сувязі з нараджэньнем дачкі і пачала настаўнічаць у Янушкавіцкай школе. Скончыла ўнівэрсытэт у 1973 годзе, выкладала беларускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе мястэчка Плешчаніцы Лагойскага раёну[1].
У 1980—1982 гадох — рэдактарка літаратурна-драматычнай рэдакцыі Беларускага тэлебачаньня, з 1984 году — карэспандэнтка адзьдзелу прозы і паэзіі, з 1986 году — загадніца адзьдзелу крытыкі газэты «Літаратура і мастацтва».
Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1976 году, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Магчыма, тэкст артыкула парушае аўтарскія правы. Тэкст артыкула або яго частка, імаверна, скапіяваныя з https://pln.by/museum/famous-people/320-2009-04-22-14-29-10 практычна бязь зьменаў.
|
Першая публікацыя зьявілася ў часопісе «Маладосьць» у 1967 годзе. Выступае як публіцыстка, крытыца, перакладніца[3].
Палітычная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Актывістка аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя». На мясцовых выбарах 2018 году балатавалася ў Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў па Матусевіцкай выбарчай акрузе № 33 ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Фрунзэнская раённая выбарчая камісія вынесла ёй 2 лютага папярэджаньне за разьмяшчэньне плякату без выходных дадзеных, хоць выраб друкарскім салонам плакату быў аплочаны за кошт сродкаў выбарчага фонду, а яго ўзор быў 28 студзеня перададзены ў камісію. Другое папярэджаньне камісія вынесла за распаўсюд газэты «Народная воля». 13 лютага Фрунзэнская раённая выбарчая камісія пазбавіла яе рэгістрацыі ў якасьці кандыдаткі ў дэпутаты[4].
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Л. М. Гарэлік. Каржанеўская Галіна Анатолеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]• «На мове шчасця». Зборнік пазіі. 1973 г.
• «Мой сад». Вершы і паэма. 1976 г.
• «Званы гадоў». Зборнік пазіі. 1980 г.
• «Іван Світаннік». П'еса для дзяцей. Пастаўлена ў 1981 г.
• «Жыла-была». Зборнік пазіі. 1983 г.
• «На што падобна аблачынка». Кніга вершаў для дзяцей. 1983 г.
• «Зуб мудрасці». П'еса. Часопіс «Маладосць», 1984 г.
• «Шукайце кветку-папараць». П'еса для дзяцей. Пастаўлена ў 1985 г.
• «Мора, аддай пярсцёнак». П'еса. Часопіс «Полымя», 1987 г.
• «Вечны водгук». Вершы і паэма. 1988 г.
• «Сінічка на балконе». Кніга вершаў для дзяцей. 1989 г.
• «Што варта радасці і слёз…». Біяграфія ў вершах і нарысах. 2013.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Л. М. Гарэлік. Каржанеўская Галіна Анатолеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с.
- ^ Каржанеўская Галіна Анатольеўна
- ^ Л. М. Гарэлік. Каржанеўская Галіна Анатолеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с.
- ^ Галіна Каржанеўская патрабуе ўзнавіць яе ў статусе кандыдата ў дэпутаты