Галіна Егарэнкава
Галіна Егарэнкава | |
Дата нараджэньня | 13 траўня 1942[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 9 лютага 1989 (46 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, літаратурны крытык |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
Галіна Іванаўна Егарэнкава (па-расейску: Галина Ивановна Егоренкова, 13 траўня 1942, Ніжні Ноўгарад, Расея — 9 лютага 1989, Ніжні Ноўгарад) — савецкая і беларуская літаратуразнаўца, кандыдат філялягічных навук, дацэнт
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў сям’і рабочага ў горадзе Горкі (цяпер Ніжні Ноўгарад). У 1965 годзе скончыла філялягічны факультэт Горкаўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Выкладала расейскую мову і літаратуру ў школах Горкага (1965-1967). Скончыла асьпірантуру пры Літаратурным інстытуце ў Маскве. З 1972 годзе — асыстэнт, з 1978 году — дацэнт катэдры расейскай і зарубежнай літаратур Менскага пэдагагічнага інстытуту. Па сумяшчальніцтве выкладала расейскую літаратуру ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1972-1978). З 1980 году жыла ў Горкім і працавала дацэнтам катэдры літаратуры Пэдагагічнага інстытуту ў Горкім. Кандыдат філялягічных навук. Сябра СП СССР з 1979 году. Пахаваная на Румянцаўскіх (Ольгінскіх) могілках[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступаць у друку пачала ў 1964 годзе. Літаратурна-крытычныя артыкулы і літаратуразнаўчыя працы прысьвечаны творчасьці А.Пушкіна, Ф.Дастаеўскага[3], Л.Талстога, М.Гогаля, М.Лермантава, беларускіх пісьменьнікаў І.Шамякіна, А.Адамовіча, Г.Далідовіча, В.Казько, І.Пташнікава, І.Чыгрынава і інш.
Аўтар кніг «Духовная жажда» (Горкі, 1983), «Земная основа» (літаратурна-крытычныя артыкулы, Горкі, 1987). У 1990 годзе. у Менску выйшаў зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў аб беларускай прозе 70-80-х гадоў «Звено связующее».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Егоренкова Галина Ивановна // https://www.biografija.ru/biography/egorenkova-galina-ivanovna.htm
- ^ Егоренкова Галина Ивановна(недаступная спасылка), Ніжагародзкая энцыкляпэдыя
- ^ Егоренкова Галина Ивановна «Путь к великим романам», 1983
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускія пісьменьнікі: 1917-1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X