Гален
Гален | |
Γαληνός | |
![]() | |
Род дзейнасьці | філязофія, мэдыцына |
---|---|
Дата нараджэньня | каля 129 ці 131 |
Месца нараджэньня | Пэргам |
Дата сьмерці | каля 200 ці 210 |
Месца сьмерці | Рым, Рымская імпэрыя |
Грамадзянства | Старажытны Рым |
Занятак | лекар-пісьменьнік, хірург, біёляг і нэўранавуковец |
Бацька | Аэліюс Нікан[1] |
Гале́н (па-грэцку: Γαληνός; 129 ці 131, Пэргам — каля 200 ці 210, Рым) — антычны лекар і мэдык часоў Рымскай імпэрыі. Распаўсюджанае напісаньне ягонага імя як Клаўдыюс Гален (па-лацінску: Claudius Galenus) зьяўляецца толькі ў эпоху Адраджэньня й не зафіксавана ў рукапісе. Лічыцца, што гэта памылковая расшыфроўка ад скарачэньня Cl. (Clarissimus). Зьяўляецца дасьледнікам шырокага спэктру галінаў мэдыцыны, зрабіў вялікі ўплыў на разьвіцьцё розных навуковых дысцыплінаў, як то анатомія[2], фізыялёгія, паталёгія, фармакалёгія[3] й нэўралёгія, а таксама філязофія[4] і лёгіка.
Зьяўляючыся сынам заможнага архітэктара, Гален атрымаў усебаковую адукацыю, якая падрыхтавала яго да пасьпяховай кар’еры ў якасьці лекара й філёзафа. Нарадзіўся ў горадзе Пэргам (цяпер Бэргама, Турэччына). Гален шмат падарожнічаў, перш чым пасяліцца ў Рыме, дзе ён служыў у бачных чальцоў рымскага грамадзтва й у канчатковым выніку атрымаў пасаду асабістага лекара некалькіх імпэратараў.
Разуменьне Галенам анатоміі й мэдыцыны галоўным чынам базавалася на тагачаснай папулярнай тэорыі гумарызму, якая была вылучана яшчэ старыжнагрэцкімі лекарамі, як то Гіпакрат. Ягоныя анатамічныя справаздачы, заснаваныя галоўным чынам на роспалаці малпаў і сьвіньняў, заставаліся бясспрэчнымі да 1543 году, калі друкаваныя апісаньні і ілюстрацыі роспалаці чалавека былі апублікаваныя ў асноватворнай працы «De humani corporis fabrica» Андрэаса Везаліюса[5], дзе фізыялягічная тэорыя Галена была прыстасаваная да новых назіраньняў[6]. Тэорыя Галена адносна сыстэмы кровазвароту заставалася нязьменнай да прыблізна 1242 году, калі арабскі лекар Ібн аль-Нафіс апублікаваў сваю кнігу «Камэнтары пра анатомію ў каноне Авіцэны», у якім ён паведаміў пра сваё адкрыцьцё малога кола кровазвароту[7].
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гален нарадзіўся каля 130 году ў горадзе Пэргам. Ягоны бацька быў чалавекам заможным, вядомым архітэктарам, добра ведаў матэматыку й філязофію. Каб даць свайму сыну добрую адукацыю, ён спачатку займаўся з Галенам асабіста, а потым запрасіў выбітных пэргамскіх навукоўцаў у настаўнікі сыну. Гален рыхтаваўся стаць філёзафам і вучыў працы грэцкіх і рымскіх мысьляроў. Але па выпадковым здарэньні, з-за няправільна зразумелага сна, Гален стаў мэдыкам, аднак заўсёды працягваў цікавіцца філязофіяй.
Калі Галену было 21, ён страціў бацьку, пасьля чаго рушыў у сямігадовае падарожжа. У Сьмірне ён займаўся вывучэньнем філязофіі й анатоміі, у Карынце — прыродазнаўства й уласьцівасьцяў лекаў, у Александрыі — зноўку анатоміяй. Вярнуўшыся ў Пэргам, Гален пачаў займацца хірургіяй і стаў лекарам у школе глядыятараў. За чатыры гады працы там ён даведаўся пра важнасьць дыеты, фітнэсу, гігіены і прафіляктычных мерапрыемстваў, а таксама атрымаў веды і практыку ў галіне анатоміі і лячэньня пераломаў і цяжкіх траўмаў. За час працы Галена сярод глядыятараў адбылося толькі пяць сьмяротных выпадкаў, у параўнаньні, за час папярэднікаў такіх выпадкаў было шэсцьдзесят. У той жа час ён праводзіў дасьледаваньні ў галіне тэарэтычнай мэдыцыны і філязофіі[8]. Ува ўзросьце 34 гадоў Гален зьехаў у Рым, дзе аднак знайшоў канфлікт зь мясцовымі і менш дасьціпнымі лекарамі. На некаторы час Гален зьехаў з гораду з-за асьцярогі за асабістае жыцьцё.
Аднак, у хуткім часе імпэратар Марк Аўрэліюс і зводны брат Люцыюс Вэр пачалі вайну з маркаманамі на поўначы, таму Гален быў выкліваны да імпэратар каб суправаджаць яго ў паходзе, аднак быў вызвалены з пасады. Гален быў лекарам сына імпэратара Камода. Там Гален стаў настолькі знакамітым, што нават выйшлі манэты зь ягонай выявай.
Сгодна з Судай, Гален пражыў 70 гадоў і сканаў каля 200 году. Па арабскіх крыніцах, ён пражыў 80 гадоў.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Любкер Ф. Galenus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, Л. А. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 547–548.
- ^ «Galen on the affected parts. Translation from the Greek text with explanatory notes». Med Hist. 21 (2): 212. doi:10.1017/s0025727300037935. PMC 1081972.
- ^ Debru, Armelle (7 March 1997). «Galen on Pharmacology: Philosophy, History, and Medicine : Proceedings of the Vth International Galen Colloquium, Lille, 16-18 March 1995». Brill.
- ^ Rocca, Dr Julius (16 January 2003). «Galen on the Brain: Anatomical Knowledge and Physiological Speculation in the Second Century Ad». Brill.
- ^ Andreas Vesalius (1543). «De humani corporis fabrica, Libri VII». Basel, Switzerland: Johannes Oporinus.
- ^ Siraisi, Nancy G., (1991) «Girolamo Cardano and the Art of Medical Narrative», Journal of the History of Ideas. — С. 587—588.
- ^ West, John (1985). «Ibn al-Nafis, the pulmonary circulation, and the Islamic Golden Age». Journal of Applied Physiology. 105 (6): 1877–1880.
- ^ Galen; Grant, Mark (7 March 2018). «Galen on Food and Diet». Psychology Press.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гален — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Працы Галена на праекце Gutenberg. (анг.)
- Працы Галена і пра яго. Internet Archive. (анг.)
- Гален. Stanford Encyclopedia of Philosophy. (анг.)
- Гален. Internet Encyclopedia of Philosophy. (анг.)
- Працы Галена. Perseus Digital Library. (анг.)
- Гален. University of Virginia. (анг.)
- Гален Клавдий. История медицины. (рас.)