Гайрэм Бінггэм
Гайрэм Бінггэм | |
па-ангельску: Hiram Bingham | |
Дата нараджэньня | 19 лістапада 1875[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Ганалулу, Гаваі |
Дата сьмерці | 6 чэрвеня 1956[2][3] (80 гадоў) |
Месца сьмерці | Вашынгтон, Фэдэральная акруга Калюмбія, ЗША |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Ельскі ўнівэрсытэт, Гарвардзкі ўнівэрсытэт, Каліфарнійскі ўнівэрсытэт у Бэрклі |
Занятак | палітык, падарожнік-дасьледнік, археоляг, лётчык, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік, навуковец |
Навуковая сфэра | археоляг, філёзаф, гісторык |
Месца працы | |
Вядомы як | навуковец, палітык, дасьследчык |
Бацька | Hiram Bingham II[d] |
Маці | Minerva Clarissa Brewster Bingham[d] |
Дзеці | Hiram Bingham IV[d] і Jonathan Brewster Bingham[d] |
Га́йрэм Бі́нггэм (па-ангельску: Hiram Bingham; 19 лістапада 1875 — 6 чэрвеня 1956) — амэрыканскі археоляг і палітык, які абесьсьмяроціў сябе адкрыцьцём «згубленага гораду інкаў» Мачу-Пікчу.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гайрэм Бінггэм нарадзіўся 19 лістапада 1875 року на востраве Ганалулу, Гаваі. Яго бацька і дзед былі хрысьціянскімі місіянэрамі. Бацька Гайрэма навучыў яго асновам альпінізму, якія дазволілі яму зьдзяйсьняць падарожжы ў цяжкадаступныя горныя мясцовасьці. У 1906 року Гайрэм паўтарыў шлях Балівара з Вэнэсуэлы ў Калюмбію, а праз два рокі перасёк Анды на шляху з Буэнас-Айрэсу ў Ліму.
З 1882 па 1892 рокі навучаўся ў каледжы Оаху (па-ангельску: O'ahu College). Пасьля яшчэ ў падлеткавым узросьце зьехаў на мацярык, каб працягнуць навучаньне. Паступіў у акадэмію Філіпса ў Андовэры (Масачусэтс), якую скончыў у 1894 року. У Ельскім унівэрсытэце здабыў ступень бакаляўра гуманітарных навук (1898), ступень у Каліфарнійскім унівэрсытэце ў Берклі (1900), а ў 1905 р. — доктара філязофіі ў Гарвардзкім ўнівэрсытэтце. Будучы ў Ельскім унівэрсытэце, стаў удзельнікам Братэрства Акацыі (па-ангельску: Acacia Fraternity). Ён вывучаў гісторыю і палітыку ў Гарвардзе і тады ж працаваў выкладчыкам пад кіраўніцтвам Томаса Ўілсана ў Прынстанскім унівэрсытэце. 1907 — Ельскі ўнівэрсытэт прызначыў Бінггэма на пасаду лектара гісторыі Паўднёвай Амэрыкі.
У 1911 року Гайрэм выпраўляецца ў экспэдыцыю, падрыхтаваную Ельскім унівэрсытэтам для пошукаў згубленага гораду інкаў, які ў свой час шукалі, але ня здолелі знайсьці гішпанскія Канкістадоры. Зь пісьмовых крыніц па цывілізацыі інкаў вынікала, што места мае сэнс шукаць у ваколіцах Куска, у краі непрыступных горных вяршыняў. 24 ліпеня 1911 року Гайрэм Бінггэм адкрыў сьвету «згубленае места», цьвердзь Мачу-Пікчу. За свае падарожжы Бінгхэм зрабіў шмат адкрыцьцяў пра цывілізацыю інкаў, якія потым апісаў у кнігах «Зямля інкаў» (1922), «Мачу-Пікчу» (1930), «Згубленае места інкаў» (1948). У 1917 паступіў на службу ў войскі ЗША. Служыў пілётам падчас першай сусьветнай вайны. Пасьля вяртаньня з вайны распачаў кар’еру палітыка. У 1922—1923 выконваў абавязкі віцэ-губэрнатара штату Канэктыкут. У 1924 быў абраны на пасаду губэрнатара штату, але на наступны дзень пасьля ўступу на пасаду сышоў у адстаўку, каб мець магчымасьць абірацца ў сэнат. У 1926 року быў абраны сэнатарам.
Сканаў 6 чэрвеня 1956 року ў Вашынгтоне, пахаваны на Арлінгтонскіх могілках.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гайрэма Бінггэма называюць адным з прататыпаў Індыяны Джонса[4].
- У 2008 року ўрады ЗША і Пэру дамовіліся аб вяртаньні часткі скарбаў, якія Гайрэм вывез за часы сваіх эспэдыцыяў у ЗША, на радзіму.
- У гонар Гайрэма названы адзін зь месяцовых кратэраў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Hiram Bingham // RKDartists (нід.)
- ^ Hiram Bingham // Babelio (фр.) — 2007.
- ^ Hiram Bingham Iii // GeneaStar
- ^ The trail less trampled on
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гайрэм Бінггэм — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў