Гая Гай
Гая Дзімітравіч Гай Հայկ Բժշկյան | |||||||
18 лютага 1887 — 11 сьнежня 1937 (50 гадоў) | |||||||
Гайк Бжыскян, 1920-я | |||||||
Месца нараджэньня | Тэбрыз, Пэрсія | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Масква, РСФСР, СССР | ||||||
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя СССР | ||||||
Гады службы | 1914—1935 | ||||||
Бітвы/войны | Першая сусьветная вайна Грамадзянская вайна ў Расеі Польска-савецкая вайна | ||||||
Узнагароды | | ||||||
Га́я Дзімі́травіч Гай (па-расейску: Гай Дмитриевич Гай), сапраўднае імя Гайк Бжышкя́н (па-армянску: Հայկ Բժշկյան, па-пэрсыдзку: هایک پزشکیان, па-расейску: Гайк Бжишкян; 18 лютага [ст. ст. 6 лютага] 1887, Тэбрыз, Пэрсія — 11 сьнежня 1937, Масква, СССР) — савецкі вайскавод, удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расеі і савецка-польскай вайны.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Армянін, нарадзіўся ў Тэбрызе (Пэрсія) у сям’і настаўнікаў; маці — пэрсыдка, бацька — армянін, які ўцёк ад перасьледу ў царскай Расеі.
У 1901 року Гайк пераехаў у Тыфліс, дзе навучаўся ў армянскай духоўнай сэмінарыі[1]. З 1903 року браў удзел у рэвалюцыйным руху. Сябра РСДРП з 1904 року. За рэвалюцыйную дзейнасьць адсядзеў пяць гадоў турмы.
Па сканчэньні школы інструктараў і афіцэраў у Тыфлісе дабраахвотнікам пайшоў на фронт. Камандаваў ротай армянскіх добраахвотнікаў у шостай дружыне, якая ваявала на Каўкаскім фронце супраць туркаў. Генэралам Юдэнічам быў узнагароджаны двума Георгіеўскімі крыжамі і адным мэдалём[1]. Уцёк з асманскага палону, у Першую сусьветную вайну даслужыўся да чыну штабс-капітана.
Пасьля Кастрычніцкага перавароту далучыўся да РКП(б) і ўзяў імя Гай. У часе Грамадзянскай вайны вёў барацьбу супраць Чэхаславацкага корпусу і арэнбурскіх казакоў генэрала Дутава. У ліпені 1918 року кіраваў абаронай Сымбірску. Нягледзячы на значную перавагу ў жывой сіле, артылерыі і выбары пазыцыі для абароны, панёс паразу ад надыходзячых белых частак падпалкоўніка Ўладзімера Капеля, які ўзяў места 21 ліпеня 1918 року.
У часе савецка-польскай вайны — камандзір 3-га коннага корпусу на Заходнім фронце РСФСР. Дзейнічаў на скрайнім правым флянгу войскаў Тухачэўскага, падчас наступу 14 ліпеня ўзяў Вільню, 22 ліпеня — Горадню, у пачатку жніўня выйшаў на Віслу і адрэзаў важную чыгунку Варшава — Гданьск[2].
Пасьля пераходу польскіх войскаў у контранаступ у канцы жніўня 1920 року 3-і конны корпус быў цалкам разгромлены, ягоныя рэшткі перайшлі на нямецкую тэрыторыю, дзе корпус быў інтэрнаваны ва Ўсходняй Прусіі.
У чэрвені 1922 року Гая Гай скончыў Вышэйшыя вайскова-акадэмічныя курсы. На загад Рэўваенсавету РСФСР прызначаны камандзірам 11-й кавалерыйскай дывізіі.
У 1922 року — наркам па вайсковых справах Армянскай ССР. З траўня 1923 па 1924 рок — камандзір 7-й Самарскай кавалерыйскай дывізіі імя ангельскага пралетарыяту. У дывізіі служыў Георгі Жукаў, які менавіта з ініцыятывы Гая паступіў у Вышэйшую кавалерыйскую школу ў Маскве.
У 1924—1925 роках — начальнік вайсковага гарнізону Менску. 25 траўня 1925 року Гая Гай залічаны ў Вайсковую акадэмію РСЧА. Скончыў у 1927, загадваў там жа катэдрай, праз два гады абараніў дысэртацыю.
У 1927—1929 роках — камандзір 3-га кавалерыйскага корпусу імя Беларускай ССР, у склад якога ўваходзілі 7-я Самарская, 6-я Чангарская дывізіі і асобная кавалерыйская брыгада.
У 1929—1933 роках — ад’юнкт, пасьля выкладчык катэдры гісторыі вайсковага майстэрства Вайсковай акадэміі імя Міхаіла Фрунзэ. У 1933—1935 роках — прафэсар і начальнік катэдры гісторыі войнаў і вайсковага майстэрства ў Вайскова-паветранай акадэміі імя Мікалая Жукоўскага.
У чэрвені 1935 року зьняты з усіх пасадаў, звольнены з РСЧА і выключаны з УКП(б). 3 ліпеня арыштаваны ў Менску, абвінавачаны ў «стварэньні ваенна-фашысцкай арганізацыі ў РСЧА». У лісьце, накіраваным наркаму ўнутраных справаў СССР Генрыху Ягоду з турмы, прызнаўся, што, «быўшы п’яным, у прыватнай размове зь беспартыйным сказаў, што „трэба прыбраць Сталіна, усё адно яго прыбяруць“»[3]. 15 кастрычніка 1935 прыгавораны да 5 гадоў турэмнага зьняволеньня. Падчас этапаваньня з Масквы ў Яраслаўль 22 кастрычніка ўцёк, выскакнуўшы з вагону цягніка[4], падчас падзеньня атрымаў траўмы і празь некалькі дзён быў знойдзены супрацоўнікамі НКУС[5][6] ды зноў накіраваны ў зьняволеньне.
11 сьнежня 1937 расстраляны ў пэрыяд масавых «чыстак» РСЧА. Пасьмяротна рэабілітаваны і адноўлены ў камуністычнай партыі 21 студзеня 1956 року.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сястра - Аляксандра Дзімітраўна.
Двойчы быў жанаты. Дачка Тамара (1922) ў першым шлюбе. 2-я жонка (з 1928 року) — Натальля Клокава.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Два Георгіеўскія крыжы і мэдаль за ўдзел у Першай сусьветнай вайне.
- Два Ордэны Чырвонага Сьцягу[7].
- Ганаровы грамадзянін Менску[1].
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1978 року ягоным імем пераназваная вёска ў Армэніі.
Імя Гая носяць праспэкты ў Ерэване і Ўльянаўску; вуліцы ў Горадні, Менску, Арэнбургу, Бузулуку, Самары, Сенгілеі, Старым Асколе; бульвар у Тальяці.
У 1967 року ў СССР выпушчаная паштовая марка, прысьвечаная Гаю.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Гамлет Мирзоян. Гая Дмитриевич Гай, «Железный» комдив // Ноев ковчег. — 1—15 чэрвеня 2012. — № 10 (193).
- ^ Davies, N. White Eagle, Red Star. — London: Macdonald & Co, 1972. — С. 144, 147—150. — ISBN 978-0-7126-0694-3
- ^ Соколов Б. В. Наркомы страха: Ягода, Ежов, Берия, Абакумов. — М.: АСТ-Пресс, 2001. — С. 78. — ISBN 978-5-7805-0834-2
- ^ Шрейдер М. П. НКВД изнутри: Записки чекиста. — М.: Возвращение, 1995.
- ^ Мясников, В. Последний бой Гая // Коммунар. — 1989.
- ^ Как комкор Гай наркому Ягоде свинью подложил // «АиФ Долгожитель». — 9 декабря 2005. — № 23 (83).
- ^ Кавалеры ордена Красного Знамени РСФСР. Присвоение второго ордена Красного Знамени (рас.) РККА Праверана 29 сакавіка 2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гай, Гая Дмитриевич // Гражданская война и военная интервенция в СССР: Энциклопедия. — М., 1983. — С. 138.
- Гай Г. Д. На Варшаву! Действия 3 конного корпуса на Западном фронте. Июль-август 1920 г. М. — Л.:, 1928.
- Гай Г. Д. В боях за Симбирск. Ульяновск, 1928.
- Гай Г. Д. В боях за Волгу. Из. сб. "Были пламенных лет", Куйбышев: Куйбышевское книжное изд., 1962.
- Гай Г. Д. Первый удар по Колчаку. Ленинград, 1926.
- Айрапетян Г. А. Железный Гай / Предисловие С. М. Будённого. — М.: Воениздат, 1980. — 124 с. — (Полководцы и военачальники).
- Дунаевский А. М. По следам Гая. — Свердловск: Средне-Уральское книжное издательство, 1975. — 272 с.
- Лазарев С. Е. Подрезанные крылья (Неизвестное из жизни спецслужб) // Военно-исторический журнал. 2012. № 5 (625). С. 66—70.
- Лазарев С. Е. Судьба комкора Г. Д. Гая в контексте трагических событий 1930-х гг. // История в подробностях. «Большой террор». М., 2012. № 6 (24). С. 22—27.
- Айрапетян. Г.А. Легендарный Гай. — М.: Воениздат. 1965. 176 с.
- Вестник архивов Армении, №2 (29). Номер посвящен жизни и деятельности Г. Д. Гая — Ереван. 1971. 368 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1887 годзе
- Памерлі 11 сьнежня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры знаку ордэна Сьвятога Георгія
- Узнагароджаныя Георгіеўскім мэдалём
- Нарадзіліся ў Тэбрызе
- Армянскія рэвалюцыянэры
- Сябры РСДРП
- Сябры КПСС
- Удзельнікі Першай сусьветнай вайны
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расеі
- Удзельнікі польска-савецкай вайны
- Армянскія палітыкі
- Ганаровыя грамадзяне Менску
- Пакараныя рэвалюцыянэры
- Расстраляныя і пахаваныя на палігоне „Камунарка“
- Рэпрэсаваныя ў РСФСР
- Савецкія мэмуарысты
- Пасьмяротна рэабілітаваныя
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Савецкія камкоры
- Ахвяры Вялікага тэрору
- Асобы на марках