Перайсьці да зьместу

Віёрыка Картэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віёрыка Картэс
Дата нараджэньня 26 сьнежня 1935(1935-12-26)[1][2] (88 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак опэрная сьпявачка
Навуковая сфэра клясычная музыка і опэра
Вакал мэцца-сапрана[d]
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёну вялікі афіцэр ордэна Румынскай Зоркі

Віёрыка Картэс (па-румынску: Viorica Cortez; нар. 26 сьнежня 1935, Ясы) — румынская опэрная спявачка (мэцца-сапрана).

Скончыла кансэрваторыю ў Ясах, затым Бухарэсцкім акадэмію музыкі пад кіраўніцтвам Арты Фларэску. Пачынаючы з 1964 г. прыняла ўдзел у шэрагу міжнародных конкурсаў, стаўшы лаўрэатам у Тулюзе і Гаазе і заваяваўшы першую прэмію на Міжнародным конкурсе імя Энэску ў Бухарэсьце (1967). У 1965 г. дэбютавала ў Бухарэсцкай опэры і на сцэне Капітолія Тулюзы ў партыі Далілы («Самсон і Даліла» Сэн-Санса), у 1968 г. у Лёнданскай Каралеўскай опэры, у 1969 г. у Нэапалітанскім тэатары Сан-Карла. У 1970—1976 гг. сьпявала на сцэне Венскай дзяржаўнай опэры, у 1971 г. упершыню выступіла ў Мэтрапалітэн-опэра, у 1980 г. на сцэне Опэры Гарнье.

Сярод асноўных партыяў — загалоўная партыя ў «Кармэн» Бізэ, Лізавета ў «Марыі Ст’юарт» Даніцэці, Амнерыс у «Аідзе» і Азучэна ў «Трубадуры» Вэрдзі і інш.

  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119330954 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Viorica Cortez // Discogs (анг.) — 2000.