Перайсьці да зьместу

Вітаўтава вежа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Вітаўтава вежа
Краіна Украіна
Сяло Вясёлае
Каардынаты 46°47′14″ пн. ш. 33°21′27″ у. д. / 46.78722° пн. ш. 33.3575° у. д. / 46.78722; 33.3575Каардынаты: 46°47′14″ пн. ш. 33°21′27″ у. д. / 46.78722° пн. ш. 33.3575° у. д. / 46.78722; 33.3575
Тып будынка вежа
Будаваньне XIV стагодзьдзе—???
Статус Помнік архітэктуры нацыянальнага значэння Украіны[d]
Вітаўтава вежа на мапе Ўкраіны
Вітаўтава вежа
Вітаўтава вежа
Вітаўтава вежа
Вітаўтава вежа на Вікісховішчы

Ві́таўтава ве́жа — адзінае абарончае збудаваньне часоў Вялікага Княства Літоўскага, што захавалася на поўдні Ўкраіны. Знаходзіцца ў сяле Вясёлае Кахоўскага раёну Хэрсонскай вобласьці, на беразе ракі Дняпро. Пабудавана напрыканцы XIV стагодзьдзя, а напрыканцы XIX стагодзьдзя адрэстаўраваная ўладальнікам мясцовай сядзібы Пятром Трубяцкім.

Гісторыя абвяшчае, што ў той час паўднёва-заходняя частка сучаснай Украіны знаходзілася пад уладай вялікага князя літоўскага Вітаўта і займала ўвесь правабярэжны бок Дняпра, па якім праходзіла мяжа. Адпаведна існавалі мытні, адна з іх знаходзілася ў раёне паміж Бэрыславам і Кахоўкай на востраве Тавань (цяпер затоплены ў Кахоўскім вадасховішчы), а побач, на правым беразе, знаходзілася дазорная вежа, якая кантралявала паўднёвую частку выспы.

На думку дасьледчыкаў, Вітаўтава вежа была часткай буйнога сярэднявечнага архітэктурнага комплексу, а менавіта замка або крэпасьці[1]

У далейшым гэтыя тэрыторыі перайшлі ў валоданьне Крымскага ханства, пры гэтым былі пабудаваныя тры крэпасьці: Кызыкэрмэн, у 1484 годзе, на месцы сучаснага Бэрыслава; Іслам-Кермэн (Шагін-Гірэй), у 1492 годзе, на месцы сучаснай Кахоўкі; і Хан-Бурун на востраве Тавань.

Паміж крэпасьцямі былі нацягнутыя ланцугі праз Дняпро, якія перашкаджалі сплаву казакоў на лодках. У 1695 годзе крэпасьці былі разбураны казакамі Мазэпы. Дазорная вежа, знаходзячыся ў баку, перажыла ўсе гэтыя падзеі. У 1880-я гады на ёй быў дабудаваны чацьвёрты ярус са сьпічастымі вокнамі ў псэўдагатычным стылі. Тады ж вежа была пераабсталяваная князем Пятром Трубяцкім, у воданапорную вежу[1]. Ён наладзіў у XIX ст. у паўдзікіх стэпах Хэрсоншчыны шырокую вытворчасьць якаснага віна, вядомага нам як «Аксаміт Украіны» і «Пэрліна стэпу». Хутчэй за ўсё вежа выкарыстоўвалася як воданапорная да 1950-х гадоў, да таго як была пабудавана Кахоўская ГЭС, пасьля чаго з яе быў дэмантаваны бак для вады і вежа пуставала.

У пачатку 1970-я ў выніку пажару згарэў дах, а ў 1990-ыя гады вандаламі былі зрэзаныя ўсе даступныя мэталяканструкцыі. У вежы жылі птушкі і зьмеі.

Вітаўтава вежа падлягала затапленьню згодна праекту будаўніцтва Кахоўскай ГЭС-2. Аднак у 2018 годзе вежа была ўнесена ў Дзяржрэестр помнікаў Украіны ў якасьці аб’екту культурнай спадчыны нацыянальнага значэньня, у выніку чаго 80 мэраў вакол будынку атрымалі статус ахоўнай тэрыторыі.

Вежа круглая, мае вышыню каля 20 мэтраў, а пабудавана з выкарыстаньнем мясцовага вапняку. Таўшчыня муроў розная ў залежнасьці ад ярусу. Унізе яны тоўстыя, а зьверху — танчэй.

Вітаўтава вежа зьяўляецца значным гістарычным помнікам, аднак тэрыторыя вакол збудаваньня мае патрэбу ў большай колькасьці археалягічных дасьледаваньняў[2]. .

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]